Нарадзіўся 15 сакавіка 1932 года ў Кракаве ў сям’і ўрачоў. У 1940 годзе васьмігадовым дзіцем разам з бацькамі быў сасланы на пасяленне ў Сібір. У 1945 годзе вярнуўся ў Польшчу. Навучаўся ў Быдгашчы. У 1955 годзе скончыў Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі.
Як рэжысёр дэбютаваў у 1955 годзе. Узнагароджаны прызамі польскага Міністэрства культуры. Намінаваўся на прэмію Оскар. Найбольш вядомы дзякуючы экранізацыям раманаў Генрыка Сянкевіча і Тадэвуша Даленгі-Мастовіча.
У 1980 годзе Гофман быў мастацкім кіраўніком творчага аб’яднання «Задыяк». У рамках гэтага аб’яднання ён пачаў працаваць над новай экранізацыяй рамана, на гэты раз выбраўшы «Знахара» Тадэвуша Даленгі-Мастовіча, галоўны герой якога, лекар, пакутуе ад амнезіі. Фільм «Знахар» (1982) набыў вялікую папулярнасць сярод гледачоў.
У чатырох фільмах выконваў ролі (у 3-х з іх гуляў самога сябе), у двух быў апавядальнікам.
Абраная фільмаграфія
Гангстары і філантропы, 1963 (з Эдвардам Скужэўскім)
Закон і кулак, 1964 (з Эдвардам Скужэўскім)
Пан Валадыёўскі, 1969 (экранізацыя рамана Генрыка Сянкевіча).
Патоп, 1974 (экранізацыя рамана Сянкевіча).
Пракажоны, 1976, па рамане Хелены Мнішак
Знахар, 1982, (экранізацыя рамана Тадэвуша Даленгі-Мастовіча).
Агнём і мячом (Ogniem i mieczem, 1999).
Варшаўская бітва 1920 (Bitwa warszawska 1920, 2011).