Ежы Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн

Ежы Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн
гетман польны літоўскі
1710 — 1712
16-ы кашталян жамойцкі
19 сакавіка 1722 — 23 верасня 1736
Папярэднік Аляксандр Юзаф Уніхоўскі
Пераемнік Юзаф Бенедыкт Тышкевіч[d]
падчашы вялікі літоўскі
1707 — 1709

Нараджэнне каля 1673[1]
Смерць 23 верасня 1736(1736-09-23)[1]
Род Крышпіны-Кіршэнштэйны[d]
Бацька Марцін Міхал Крышпін-Кіршэнштэйн
Маці Яна з Валадковічаў[d]
Жонка Ганна з Храптовічаў[d][1]
Званне генерал-маёр[1]

Ежы Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн (каля 1673 — да 12 лістапада 1736) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Крышпінаў-Кіршэнштэйнаў. Сын Марціна Міхала і Яны з Валадковічаў, дачкі новагародскага ваяводы Крыштафа Валадковіча.

Вучыўся ў Падуанскім універсітэце. Староста аршанскі з 1699 года, пісар польны літоўскі ў 1704—1708 гадах.

У Паўночную вайну камандаваў дывізіяй пад камандаваннем гетмана Міхала Вішнявецкага, тытулаваўся палкоўнікам і генеральным рэгіментарам войска ВКЛ. У 1707 годзе перайшоў на бок шведаў і караля Станіслава Ляшчынскага, ад якога атрымаў урад падчашага вялікага літоўскага (тытулаваўся так у 1708—1713). Пасля паражэння шведаў пад Палтавай пераехаў у Прусію, дзе атрымаў ад Ляшчынскага ўрад польнага гетмана літоўскага (ужываў тытул у 1710). Удзельнічаў у няўдалым паходзе 1711 года на Вялікае Княства Літоўскае. Пасля пераехаў да Ляшчынскага ў Бендэры, дзе рыхтаваў татарскія напады на Рэч Паспалітую.

У 1713 годзе асеў ва Уроцлаве, у 1721 годзе вярнуўся на радзіму. Генерал-лейтэнант войска ВКЛ (1722), пасол на сойм 1722, кашталян жамойцкі з 1722 года.

Літаратура

  1. а б в г Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. III, Księstwo Żmudzkie XV‒XVIII wiek / пад рэд. A. RachubaWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2015. — С. 166. — 370 с. — ISBN 978-83-7181-312-2

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!