Скончыў Сілезскую політэхнічную акадэмію. Прафесар Інстытута хіміі ў Глівіцы. З 1980 — дзеяч «Салідарнасці», праявіў сябе як актыўны арганізатар мясцовых структур у Сілезіі; псеўданім «Караль» з’явіўся менавіта ў гэты перыяд. У 1997 стаў дэпутатам Сейма ад «Выбарчай Акцыі Салідарнасці». Прэм’ер-міністр Польшчы з 31 кастрычніка 1997 па 19 кастрычніка 2001 года. З 2004 года — дэпутат Еўрапарламента, удзельнік шматлікіх парламенцкіх камісій. Абраны старшынёй Еўрапарламента 14 ліпеня 2009. Ежы Бузеку забаронены ўезд на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь[5].