Дэнэ-енісейскія мовы — гіпатэтычная макрасям'я, якая ўключае енісейскія мовы цэнтральнай Сібіры (адзіны жывы прадстаўнік — кецкая мова) і мовы на-дэнэ (Паўночная Амерыка). Гіпотэзу прапанаваў у сакавіку 2008 года Эдвард Вайда з Заходне-Вашынгтонскага ўніверсітэта на падставе даных параўнальнай марфалогіі.
Гэта гіпотэза добра дапасуецца да раней высунутых Э. Сепірам, Дж. Грынбергам і С. А. Старосціным гіпотэз аб сваяцтве сіна-каўказскіх моў, у тым ліку енісейскіх, з мовамі на-дэнэ.
Літаратура
- Fortescue, Michael (1998). Language Relations across Bering Strait: Reappraising the Archaeological and Linguistic Evidence. London and New York: Cassell.
- Vajda, Edward (2008). A Siberian Link with Na-Dene Languages Архівавана 19 красавіка 2009..
- Rubicz, R., Melvin, K.L., Crawford, M.H. (2002). Genetic Evidence for the phylogenetic relationship between Na-Dene and Yeniseian speakers. Human Biology, 43(6):743-60.
- Ruhlen, Merritt (1998). «The Origin of the Na-Dene». Proceedings of the National Academy of Sciences of the United States of America. 95(23):13994-6.
Спасылкі