Дэн Сяапін[5] (22 жніўня1904 — 19 лютага1997) — дзяржаўны, палітычны і ваенны дзеяч Кітая. Палітык-рэфарматар, дзеяч Камуністычнай партыі Кітая; хоць ніколі не займаў пост кіраўніка краіны, але быў фактычным кіраўніком Кітая з канца 1970-х да пачатку 1990-х гг.
Біяграфія
Нарадзіўся ў правінцыі Сычуань. На пач. 1920-х гадоў вучыўся і працаваў у Францыі. 3 1924 член Кампартыі Кітая. У 1925—27 вучыўся ў СССР. Удзельнік Вялікага паходу Кітайскай Чырвонай арміі (1934—36). У час антыяпонскага супраціўлення (1937—45) кіраваў баявымі аперацыямі.
3 1952 неаднаразова займаў пост намесніка прэм'ера Дзяржаўнага савета КНР. У 1977—80 начальнік Генштаба Народна-вызваленчай арміі. У 1983—90 Старшыня Цэнтральнага ваеннага савета КНР (фактычна галоўнакамандуючы арміяй). 3 1945 член ЦК КПК, у 1956—66 генеральны сакратар ЦК партыі. Рэпрэсіраваны ў перыяд «культурнай рэвалюцыі».
Пасля 1978 фактычна вызначаў палітыку краіны, быў ініцыятарам курсу на правядзенне эканамічных рэформ, будашніцтва сацыялізму з кітайскай спецыфікай. Вывеў Кітай з руін «культурнай рэвалюцыі», добраахвотнай самаізаляцыі, садзейнічаў прытоку заходніх інвестыцый, нармалізацыі адносін Кітая з СССР і ЗША, паставіў краіну на рэйкі рыначных рэформ ва ўмовах захавання сацыялістычнай ідэалогіі і дзяржаўнага кантролю, што прывяло краіну да эканамічнага буму.
Успадкаваўшы разбураны сацыяльнымі і палітычнымі канфліктамі Кітай пасля «культурнай рэвалюцыі», Дэн стаў ядром другога пакалення кітайскіх кіраўнікоў. Ён стаў інструментам ўкаранення новага мыслення, распрацаваў прынцып «сацыялізму з кітайскай спецыфікай», стаў ініцыятарам эканамічных рэформаў у Кітаі і зрабіў краіну часткай сусветнага рынку. Ён заклаў асновы для эканамічнага развіцця Кітая, што дазволіла Кітаю атрымаць рэпутацыю краіны з самой хуткарослай эканомікай у свеце.
У 1990 пакінуў дзяржаўныя пасады, але захаваў ролю духоўнага лідара КНР.