Тэрэза Тэнг |
---|
Dèng Lìjūn (邓丽君), Teresa Teng |
|
Асноўная інфармацыя |
Дата нараджэння |
29 студзеня 1953(1953-01-29)[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
8 мая 1995(1995-05-08)[1] (42 гады) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання |
|
Краіна |
Тайвань Ганконг Японія |
Музычная дзейнасць |
Прафесіі |
спявачка, актрыса, кінаактрыса, тэлеактрыса, студыйны музыкант |
Пеўчы голас |
кантральта[d] |
Інструменты |
Вакаліст |
Жанры |
поп, mandopop, cantopop, R&B, J-Pop, фолк-музыка, балада |
Псеўданімы |
Teresa Tang, Teresa Deng, テレサ テン |
Супрацоўніцтва |
Хібары Місора, Дэбі Гібсан, Крыстал Гейл, Ціфані |
Лэйблы |
Yewjow (1967—1971)
Life Records (1971—1976)
Polydor (1974—1982), (1985—1995)
EMI/Capitol Records/Parlophone (1983—1985)
Columbia Records (1986—1989)
Atlantic Records (1990—1995)
PolyGram
Taurus
|
Узнагароды |
|
teresa-teng.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дэн Ліцзюнь (трад. 鄧麗君, спрошч. 邓丽君, піньінь Dèng Lìjūn, сіст. Пал. Дэн Ліцзюнь, POJ Tēng Lē-kun; 29 снежня 1953, в. Цяньян (田洋 Tiányáng) павета Юньліньна на Тайвані — 8 мая 1995) — папулярная кітайская спявачка, таксама вядомая ў Японіі і на Захадзе як Тэрэза Тэн ці Тэрэза Тэнг (яп. テレサ・テン, англ. Teresa Teng).
Бацькі родам з кантынентальнай часткі Кітая, з правінцыі Хэбэй. У яе было 4 старэйшыя браты і адзін малодшы. Бацька — афіцэр арміі Гаміньдана.[2]
Спявала на пекінскай, тайваньскай і кантонскай кітайскіх мовах, а таксама на японскай, інданэзійскай і англійскай.
Вядомая павольнымі песнямі пра каханне, сярод якіх «Калі ж ты прыдзеш?» (何日君再來 Hé rì jūn zàilái?) і «Няхай месяц адлюстроўвае маю душу» (月亮代表我的心).
Памерла ад астмы.
Цэнзура
Шмат песень Тэрэзы Тэн былі забароненыя ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы і на Тайвані.
Так, на Тайвані былі забароненыя песні «Калі ж ты прыйдзеш?» (何日君再來, піньінь Hé rì jūn zàilái?), бо іерогліф 君 (кіт. jūn; літаральна «пан, шляхціч», выкарыстоўваецца як зварот) гучыць таксама, як іерогліф «армія, войска» (軍, піньінь jūn), таму ў песні можна было пачуць «Калі ж прыйдзе армія?». Таксама былі забароненыя тайваньскамоўная песня «Гарачыя мясныя піражкі» (燒肉粽, POJ Sio bah-chàng), якая спявалася ад імя дзяўчыны, што не змагла знайсці працу і вымушаная прадаваць піражкі, і песня «Неба цёмнае» (天黑黑, POJ Thiⁿ ȯ-ȯ), бо яны разглядаліся як прыхаваная крытыка ўлады.[3]
У КНР яна была забароненая як «буржуазная спявачка».
Нягледзячы на забароны, яна была вельмі папулярнай, як у КНР, так і ў Кітайская Рэспубліцы, таму ўзнікла фраза: «Дэн Сяапін правіць днём, Дэн Ліцзюнь правіць ноччу»[4].
Зноскі
Спасылкі
| |
---|
Фота, відэа і аўдыё | |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|