Дэльта Нігера — густанаселены раён у дэльце ракі Нігер на поўдні Нігерыі. Па даных нігерыйскага ўрада, вобласць займае каля 70 000 км², складаючы 7,5 % тэрыторыі Нігерыі.
Геаграфічна вобласць уключае ў сябе тэрыторыю 3 штатаў: Дэльты, Баелсы і Рыверз. Аднак у 2000 годзе ўрад Абасанджа(руск.) (бел. ўключыў у тэрыторыю дэльты Нігера яшчэ 6 штатаў, Абія, Эда, Іма, Крос-Рывер, Аква-Ібам і Онда.
Такім чынам, у рэгіёне пражывае больш за 31 млн чалавек[1], больш за 40 этнічных груп, найбуйнейшымі з якіх з’яўляюцца іджа і ігба.
Нафтавая прамысловасць
Патэнцыйная здабыча нафты ў дэльце Нігера складае 3 млн барэляў за дзень. Аднак на практыцы ў апошнія гады было здабыта менш за 2 млн (1,9 млн барэляў у суткі ў 2007 годзе). Зніжэнню нафтаздабычы шмат у чым спрыяла дзейнасць МЕНД.
Зноскі
↑CRS Report for Congress, Nigeria: Current Issues Updated January 30, 2008