Дэвілз-Таўэр або Вежа Д'ябла (англ.: Devils Tower National Monument) — помнік прыроды на тэрыторыі штата Ваёмінг, ЗША. Уяўляе сабой маналіт вулканічнага паходжання вышынёй 1556 м над узроўнем мора і адноснай вышынёй 386 м. З'яўляецца найстарэйшым «нацыянальным манументам» ЗША, які атрымаў свой статус ад прэзідэнта Тэадора Рузвельта 24 верасня 1906 года.
Вежа Д'ябла ўтварылася з магматычнага расплаву, які падняўся з глыбінь Зямлі і застыў у выглядзе вытанчаных калон. Узрост Дэвілз-Таўэр ацэньваецца ад 225 да 195 мільёнаў гадоў. Пароды прадстаўлены цёмна-чырвонымі пясчанікамі, алеўрытамі са сланцавымі праслойкамі.
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі