У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Ду.
Ду, Манастырскі — самы вялікі востраў Беларусі. Знаходзіцца ў заходняй частцы Асвейскага возера (Верхнядзвінскі раён). Плошча каля 5 км².
Паверхня ўзгорыстая. Найвышэйшы пункт вострава — гара Піліпаўка мае адзнаку 162,5 м над узроўнем мора, узвышаецца на 32,7 м над урэзам вады Асвейскага возера. Вяршыня адзначана жалезабетонным слупком і прывяршынным ровам. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы вострава за 0,4 км на паўднёвы ўсход ад урочышча Востраў (аднайменная вёска да цяперашняга часу не захавалася)[1].
Вакол вострава палоса надводнай расліннасці (чарот, трыснёг) шырынёй да 100 м і невялікія ўчасткі пяску каля паўднёвага берага[2].
Зноскі
Спасылкі