Другі Таруньскі мір

Другі Таруньскі мір
Вокладка дагавора з прывешанымі пячаткамі
Вокладка дагавора з прывешанымі пячаткамі
Тып дагавора Міжнародны дагавор
Дата падпісання 19 кастрычніка 1466
Месца падпісання Торунь
Бакі Тэўтонскі ордэн
(Людвіг фон Эрліхсхаўзен)
Каралеўства Польскае
(Казімір IV Ягелон)
Месца захоўвання Warszawa, Archiwum Główne Akt Dawnych, Zbiór dokumentów pergaminowych, nr 1143.
Мова лацінская

Другі Таруньскі мір — мірны дагавор паміж Тэўтонскім ордэнам і Каралеўствам Польскім, падпісаны 19 кастрычніка 1466 года ў горадзе Торунь (ням.: Торн). Завяршыў Трынаццацігадовую вайну 14541466 гадоў, распачатую паўстаннем Прускай канфедэрацыі[1] супраць улады крыжакоў.

Апісанне

Першы аркуш дагавора

Дакумент уяўляе сабой сшытак, які складаецца з 3 пергаментных аркушаў (12 старонак) памерам 456x296 мм. Тэкст на лацінскай мове. Прывешана 55 пячатак. Утрымлівае ўласнаручны роспіс і натарыяльныя знакі папскага легата Рудольфа Рудэсхаймскага, а таксама роспісы публічных натарыусаў: Яна Эвіх дэ Атэндорна і Станіслава Франка Рэдкавіцкага[2].

Умовы

Тэўтонскі ордэн пасля 1466

Абодва бакі пагадзіліся на пацверджанне ўмоў міру рымскім Папам Паўлам III і імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрыхам III, але польскі бок настаяў (а тэўтонцы вымушаны былі пагадзіліся), што мір сапраўдны і без такога пацверджання.

Паводле Таруньскага міру да Польшчы адышла заходняя частка ўладанняў ордэна — Гданьскае Памор'е, землі Хелмінская і Міхалаўская, Мальбарк, Эльблонг і княства-біскупства Вармія. Пасля гэта частка ўладанняў Ордэна стала звацца польскай ці Каралеўскай Прусіяй. Ордэн, сталіцай якога пасля страты Мальбарка (Марыенбурга) стаў Кёнігсберг, прызнаў сябе васалам польскага караля.

Зноскі

  1. Пруская канфедэрацыя складалася з гарадоў: Гданьска (ням.: Данцыг), Эльблонга (ням.: Эльбінг), Хелмна (ням.: Кульм) і Торуня (ням.: Торн), а таксама прускай арыстакратыі.
  2. Описание договора(недаступная спасылка) // Polska.pl (польск.)

Публікацыі

  • Weise E., Die Staatsverträge des Deutschen Ordens in Preussen im 15. Jahrhundert, t. 2 (1437—1467), Marburg 1955, nr 403;
  • Grzegorz M., Analiza dyplomatyczno-sfragistyczna dokumentów traktatu toruńskiego 1466 r., Toruń 1970, s. 170—219.

Літаратура

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!