Другая паліцэйская часць Гомеля — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Гомеля на пачатку ХХ ст.
Заснавана ў выніку пераўтварэнняў, выкліканых законам «Аб узмацненні Гомельскай гарадской паліцыі» ад 6 (19) ліпеня1908 г.[1] Нягледзячы на тое, што закон на гэта не ўказваў, сама сутнасць закладзеных у ім змен прывяла да скасавання ў Гомелі ранейшых паліцэйскіх участкаў на чале з памочнікамі прыстава і ўтварэння двух паліцэйскіх часцей на чале з часнымі прыставамі[2].
Першым яе прыставам (выканаўцам абавязкаў) з’яўляўся калежскі рэгістратарВ. М. Папоў, які меў пачатковую адукацыю (выпускнік гарадскога вучылішча)[3].
Уяўленне аб маштабах тэрыторыі, якая адносілася да Другой паліцэйскай часці Гомеля, дае пералік адпаведных вуліц, завулкаў плошчаў і іншых аб’ектаў, выдадзены ў 1914 г.
Аб’екты Другой паліцэйскай часці Гомеля (станам на 1914 г.)[4]
↑Полное собрание законов Российской Империи. Собрание 3-е : в 33 т. — Т. 28, отд-ние 1: 1908. [текст]. — Санкт-Петербург : Гос. тип., 1911. — С. 482.
↑Могилевская губерния : государственные, религиозные и общественные учреждения (1772–1917)/Е. К. Анищенко [и др.]; сост. Ю. Н. Снапковский, Д. Л. Яцкевич. — Минск : «Беларусь», 2014. — С. 269.
↑Памятная книжка Могилевской губернии на 1909 год. — Могилев губ. : Губернская типография, 1909. — С. 102.
↑ абПамятная книжка Могилевской губернии на 1914 год. — Могилев губ. : Губернская типография, 1914. — Отд. III. — С. 75-76.
↑У афіцыйнай моўнай практыцы часоў Расійскай імперыі назвы гарадскіх аб'ектаў на беларускай мове амаль не выкарыстоўваліся. Беларускія назвы ў гэтым пераліку з'яўляюцца адаптацыяй рускамоўных назваў, зафіксаваных крыніцамі пачатку ХХ ст.
↑Усе назвы падаюцца паводле сучаснага рускага правапісу з выпраўленнем памылак друку і іншых агрэхаў выдання 1914 г.
Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!