У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Доўгае.
До́ўгае — возера ў Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 19 км на паўднёвы ўсход ад горада Паставы, за 2 км на ўсход ад вёскі Смыччо, у басейне ракі Смычыца (цячэ праз возера).
Плошча паверхні 0,06 км². Даўжыня 0,46 км, найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 1,6 км.
Схілы катлавіны вышынёй 5 м. Берагі на поўдні і захадзе забалочаныя.
Літаратура
- До́ўгае во́зера // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 151. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
Спасылкі