У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл.
Доўгае.
Доўгае |
Морфаметрыя |
Даўжыня |
0,78 км |
Шырыня |
0,4 км |
Плошча |
0,3 км² |
Даўжыня берагавой лініі |
2,82 км |
Басейн |
Плошча вадазбору |
4 км² |
Упадаюць |
ручай |
Размяшчэнне |
Краіна |
Беларусь |
Рэгіён |
Віцебская вобласць |
|
|
|
|
До́ўгае — бяссцёкавае возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Крашанка, за 20 км на поўдзень ад Полацка.
Плошча паверхні возера 0,3 км², даўжыня 0,78 км, найбольшая шырыня 0,4 км, даўжыня берагавой лініі 2,82 км. Плошча вадазбору каля 4 км².
Катлавіна Доўгага возера лопасцевай формы. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 5 м, пад лесам. Берагавая лінія звілістая. Дно возера выслана сапрапелем. У сярэдзіне возера востраў плошчай 0,4 га.
Возера Доўгае бяссцёкавае, злучана ручаём з возерам Уклеенка. Бліжэйшыя населеныя пункты — вёскі Гаравыя і Саламір'е.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)