У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл.
Доўгае.
Доўгае возера |
Морфаметрыя |
Вышыня над узроўнем мора |
131,9 м |
Даўжыня |
1,32 км |
Шырыня |
0,24 км |
Плошча |
0,21 км² |
Аб’ём |
0,00058 км³ |
Даўжыня берагавой лініі |
3 км |
Найбольшая глыбіня |
5 м |
Басейн |
Плошча вадазбору |
5,79 км² |
Упадаюць |
ручай |
Выцякаюць |
ручай |
Размяшчэнне |
Краіна |
Беларусь |
Рэгіён |
Віцебская вобласць |
|
|
|
|
До́ўгае возера — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Тураўлянка, за 25 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, паміж вёскамі Шалапечына і Асінаўка.
Плошча паверхні 0,21 км². Даўжыня 1,32 км, найбольшая шырыня 0,24 км. Даўжыня берагавой лініі 3 км. Найбольшая глыбіня 5 м. Аб’ём вады 0,58 млн м³. Плошча вадазбору 5,79 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 8—10 м, ў заходняй частцы да 6 м. Берагі высокія, на ўсходзе зліваюцца са схіламі катлавіны, на поўдні і захадзе ў асобных месцах сплавінныя.
У Доўгае ўпадае ручай з возера Рукшанскае, злучана ручаём з возерам Плацішна.
Літаратура
- Доўгае возера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Доўгае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план (руск.) / Редактор: С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область (руск.) / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 55. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.
Спасылкі