У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Доўгае.
Доўгае |
Морфаметрыя |
Вышыня над узроўнем мора |
130,3 м |
Даўжыня |
3,53 км |
Шырыня |
1,25 км |
Плошча |
1,87 км² |
Аб’ём |
0,01093 км³ |
Даўжыня берагавой лініі |
13,3 км |
Найбольшая глыбіня |
31 м |
Сярэдняя глыбіня |
5,8 м |
Гідралогія |
Салёнасць |
0,26 ‰ |
Празрыстасць |
2 м |
Басейн |
Плошча вадазбору |
833 км² |
Упадаюць |
ручаі, рака Дрысвята |
Выцякаюць |
рака Дрысвята |
Размяшчэнне |
Краіна |
Беларусь |
|
|
|
|
До́ўгае — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дрысвята (прыток Дзісны).
Плошча паверхні возера 1,87 км² (да будаўніцтва ў 1961 годзе плаціны ГЭС «Шлях да камунізму» на Дрысвяце плошча возера складала 1,13 км, узровень вады быў ніжэй на 5 метраў[1]). Даўжыня 3,53, найбольшая шырыня 1,25 км. Найбольшая глыбіня дасягае 31 м, сярэдняя — 5,8 м.
Катлавіна Доўгага складанага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны пераважна пясчаныя, маюць вышыню 5—10 метраў, стромкія, на паўднёвым захадзе спадзістыя.
Берагавая лінія возера моцна звілістая, утварае шэраг заліваў, паўастравоў і мысоў. Берагі пераважна абразійныя і абрывістыя, пясчаныя, у паўночным заліве сплавінныя. Месцамі берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. Даўжыня берагавой лініі складае 13,3 км.
Дно возера складанай формы з плоскімі часткамі, глыбокімі ўпадзінамі і мелямі. Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 37% плошчы. Да глыбінь у 3—5 метраў дно пясчанае, на глыбіні 5—8 метраў выслана апясчаненым глеем, глыбей — крэменязёмісты сапрапель і гліністы глей. На возеры 6 астравоў агульнай плошчай каля 6,3 га.
Возера Доўгае эўтрофнае, праточнае. Праз возера працякае рака Дрысвята (злучае Доўгае з возерам Высокае), упадаюць 10 ручаёў. Зарастае слаба, за выключэннем заліваў, у якіх найбольш распаўсюджаны гарлачык. Надводная расліннасць распаўсюджана паласой 5—15 м да глыбіні 1,5, падводная — да 3 метраў.
У Доўгім водзяцца лешч, шчупак, гусцяра, плотка, лінь, мянтуз і іншыя віды рыб. Сустракаецца вугор.
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
Літаратура
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 16, 48. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)