Дональд Генры Плезенс (англ.: Donald Henry Pleasence; 5 кастрычніка 1919, Уорксап, Вялікабрытанія — 2 лютага 1995, Сен-Поль-дэ-Ванс, Францыя) — англійскі акцёр, кавалер ордэна Брытанскай імперыі. За сваю творчую кар’еру зняўся больш як у 220 фільмах і тэлепраектах. У большасці карцін граў адмоўных персанажаў. Сярод усіх яго прац вылучаюцца ролі Эрнста Стаўра Блофельда ў фільме пра Джэймса Бонда «Жывеш толькі двойчы», доктара Сэма Луміса ў серыі фільмаў жахаў «Дзень усіх Святых» (удзельнічаў у стварэнні пяці фільмаў) і жанопадобнага ўладальніка замка ў трылеры «Тупік».
Зноскі
- ↑ а б Donald Pleasence // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Donald Pleasence // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 15 лістапада 2021.
- ↑ Fichier des personnes décédées mirror Праверана 15 лістапада 2021.
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|