Дом інвалідаў (Прага)

Пра станцыю метро гл. станцыя метро Інвалідаўна
Інвалідаўна, 2010 г.

Дом інвалідаў (чэшск.: Invalidovna) — велічны комплекс пабудоў эпохі барока ў пражскім раёне Карлін, які служыў інтэрнатам для ваенных ветэранаў.

Пасля з'яўлення Дому інвалідаў у Парыжы і ваеннага шпіталя ў Чэлсі імператар Карл VI Габсбург загадаў пабудаваць інвалідныя дамы ў найбуйнейшых гарадах Габсбургскай дзяржавы. У Празе інвалідны дом спраектаваў найбольш запатрабаваны чэшскі дойлід таго часу, Кіліян Ігнац Дынцэнгофер. Яго кансультаваў малодшы Фішэр фон Эрлах.

Інтэрнат для ветэранаў вайны быў разлічаны на знаходжанне 4000 чалавек з фізічнымі пашкоджаннямі і іх сем'яў. Будаўніцтва праходзіла ў 1731—1737 гг. і было прыпынена ў 1740 годзе пасля смерці Карла VI. Паспелі пабудаваць толькі дзявятую частку першапачатковага праекта. Недабудаваны будынак мог змяшчаць толькі 2000 чалавек.

Будынак часоў развіцця чэшскага барока не быў перабудаваны, хоць і меў разнастайнае выкарыстанне. Пасля 1920 г. быў адрамантаваны па праекце Іосіфа Вейрыха і Віктара Бенеша, а пабудова была абсталявана электрычнасцю. Памяшканне выкарыстоўвалася як ваенны архіў. У 2002 годзе будынак пацярпеў ад чарговай паводкі.

На тэрыторыі інваліднага дому праходзілі здымкі некалькіх гістарычных стужак, уключаючы аскараносны фільм Мілаша Формана «Амадэй».

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!