Дзіцячы конкурс песні Еўрабачанне 2012 дзясяты, юбілейны Дзіцячы конкурс песні Еўрабачанне у гісторыі. Конкурс прайшоў ў сталіцы Нідэрландаў - Амстэрдаме, на пляцоўцы арэны Нeineken music hall. Вядучымі конкурсу былі абраны папулярны галандскі тэлевядучы і вядучы галандскага нацынянальнага адбору на Дзіцячае Еўрабачанне 2011 Эвоўт Генеманс і вядомая галандская актрыса і тэлевядучая, адна з вядучых Дзіцячага конкурсу песні Еўрабачанне 2007 Кім-Ліян ван дэр Мэй.
Арганізацыя конкурсу
Галандскі Амстэрдам быў абраны месцам правядзення конкурсу 2012 года 11 кастрычніка 2011 года, падчас з'езду арганізацыйнага камітэту EBU. Арганізатары не сталі раскрываць поўны спіс краін, якія падалі заяўку на правядзення еўрабачання 2012. Тэлеканал AVRO быў абраны афіцыйным тэлеканалам будучага конкурсу. 27 лютага 2012, кіраўніцтва тэлеканала паведаміла аба тым, што музыкальнае спаборніцтва пройдзе на арэне музыкальнага комплекса Нeineken music hall.
Прыём заявак на ўдзел у конкурсе 2012 года будзе скончаны 2 ліпеня 2012, але, ў выніку, калі колькасць краін будзе недастатковай, EBU можа прыняць рашэнне аб працягу прыняцця заявак да сярэдзіны кастрычніка 2012, калі ў Амстэрдаме пройдзе з'езд арганізацыйнага камітэту конкурсу.
Удзельнікі
па стане на 5 чэрвеня 2012 года, удзел у Дзіцячым конкурсе песні Еўрабачанне 2012 падцвердзілі 6 краін. Першы нацянальны адбор адбыўся ў Расіі - 3 чэрвеня. Далей вы можаце бачыць табліцу з інфармацыяй аб нацыянальных адборах на Дзіцячае Еўрабачанне 2012.
Паколькі прыём заявак на ўдзел у Еўрабачанні 2012 скончыцца 2 ліпеня, то спіс краін, якія будуць удзельнічаць у конкурсе можа змяніцца. На дадзены момант, сітуацыя з краінамі, якія не падцвердзілі свой удзел/няўздзел наступная:
Таксама застаецца невядомай інфармацыя аб удзеле/няўдзеле Кіпра, Мальты, Румыніі, Грэцыі, партугаліі, Нарвегіі, Даніі, Харватыі, Вялікабрытаніі, Францыі і Швейцарыі.
Выканаўцы, якія вярнуліся на конкурс