Дзяржы́нскі раён (руск.: Дзержинский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Калужскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Кондрава.
Геаграфія
Дзяржынскі раён мяжуе з Мядынскім, Малаяраславецкім, Бабынінскім, Юхнаўскім і Ізноскаўскім раёнамі, а таксама з Калугай. Плошча раёна складае 1090,86 км².
Гісторыя
Бухарынскі раён быў утвораны ў 1929 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР і першапачаткова ўваходзіў у склад Заходняй вобласці. 5 сакавіка 1937 года Пастановай УЦВК пераназваны ў Дзяржынскі раён[3].
27 верасня 1937 быў перададзены ў склад Смаленскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшоў у склад навастворанай Калужскай вобласці.
З 1950 па 1962 год са складу раёна быў вылучаны Леў-Талстоўскі раён.
З 1962 па 1965 год замест Дзяржынскага раёна існаваў Кондраўскі прамысловы раён.
Зноскі
Спасылкі