Джым (Джэймс) Дынглі (англ. : Jim Dingley ; нар. 24 сакавіка 1942 , Лідс ) — славіст, даследчык беларускай гісторыі і літаратуры, прафесар Лонданскага ўніверсітэта , адзін з заснавальнікаў Міжнароднага фонда Янкі Купалы .
Біяграфія
Скончыў Каледж Ісуса Хрыста пры Кембрыджскім універсітэце (1963). Працаваў асістэнтам у аддзеле славістыкі Брытанскага музея (1964―1966), стажыраваўся ў Маскве , працаваў выкладчыкам рускай мовы і літаратуры Універсітэта Рэдынга , выкладчыкам рускай мовы, літаратуры і ўкраінскіх даследаванняў ва Універсітэцкім каледжы Лондана і інш. Выкладчык Лонданскага ўніверсітэта [ 2] .
Заснавальнік і старшыня Брытанскай асацыяцыі ўкраінскіх даследаванняў (1990—1995), старшыня Англа-беларускага таварыства (1981— сярэдзіна 1990-х, 2004—2014), актыўны удзельнік часопіса «The Journal of Byelorussian Studies » («Часопіс беларускіх даследаванняў»), яго рэдактар у 1972―1979 гадах. З сярэдзіны 1970-х гадоў сакратар рады бібліятэкі імя Францыска Скарыны ў Лондане . У 1991 годзе адзін з арганізатараў першага Міжнароднага кангрэсу беларусістаў [ 3] .
Сябраваў з айцом Аляксандрам Надсанам , Гаем Пікардам і Арнольдам Макмілінам .
Ганаровы сябра Беларускага ПЭН-Цэнтра [ 4] .
Перакладчык
Пераклаў на англійскую мову і зрабіў каментарыі да «Ліста да рускага сябра » Аляксея Каўкі , выдадзенага ў Лондане Згуртаваннем беларусаў у Вялікай Брытаніі [ 5] [ 6] [ 7] .
Пераклаў з беларускай мовы на англійскую «Краіну Беларусь» Уладзіміра Арлова (2013), «Рыбін горад» Наталкі Бабінай (2013)[ 8] , «Дзеці Аліндаркі » Альгерда Бахарэвіча [ 9] , эсэ Тані Скарынкінай «A Window on Another Life» і іншыя творы.
Узнагароды
Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (1991)[ 10] , медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (2019)[ 11] .
Пераклад Дынглі кнігі Максіма Знака «Зэкамэрон» трапіў у лік 15 кніг, уганараваных прэміяй Англійскага ПЭН-клуба PEN Translates за найлепшы пераклад года[ 12] .
Зноскі
↑ James Dingley // VIAF ID
↑ Джым Дынглі: «Колькі ўжо можна адраджэнняў?» (нявызн.) (недаступная спасылка) . Белорусский журнал (18 августа 2015). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2020.
↑ Ларыса Цімошык. Джым Дынглі: Беларусь стала часткай майго жыцця // Звязда . — Мн. : 2013. — № 22.(недаступная спасылка)
↑ Джым Дынглі (нявызн.) . Беларускі ПЭН-Цэнтр.
↑ Гардзіенка, Н. (2010). Беларусы ў Вялікабрытаніі (PDF) . Мінск: Медысонт. p. 208. ISBN 978-985-6887-63-8 .
↑ Дубавец, Сяргей . “Ліст да расейскага сябра” (нявызн.) . Вострая Брама . Радыё Свабода (24 ліпеня 2005). Праверана 4 лютага 2021.
↑ Letter to a Russian Friend: a "samizdat" Publication from Soviet Byelorussia , London, 1979{{citation }}
: Папярэджанні CS1: месца без выдавецтва (спасылка )
↑ Марына Коктыш. «Краіна Беларусь» загаварыла па-англійску // Народная Воля . — Мн. : 2013. — № 31.(недаступная спасылка)
↑ Bacharevič, Alhierd (2020). Alindarka's Children: Things Will Be Bad . Scotland Street Press. p. 350. ISBN 978-1910895405 .
↑ О награждении А. Барщевского, Дж.Дингли и В. Жидлицкого медалью Франциска Скорины (нявызн.) . Банк законов (19 января 2007).(недаступная спасылка)
↑ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
↑ Пераклад кнігі Максіма Знака «Зэкамэрон» атрымаў прэмію PEN Translates Ангельскага ПЭН-клюбу за найлепшы пераклад году https://www.svaboda.org/a/32248199.html
Літаратура
Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі. — Мінск: Медысонт, 2010. — 620 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн.18). ISBN 978-985-6887-63-8 . PDF
Спасылкі