Джуліян Асанж |
---|
англ.: Julian Paul Assange |
|
Асабістыя звесткі |
Імя пры нараджэнні |
англ.: Julian Paul Hawkins |
Псеўданімы |
Proff[1][2] і Mendax[3] |
Дата нараджэння |
3 ліпеня 1971(1971-07-03)[4][5][…] (53 гады) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства |
|
Бацька |
John Shipton[d] |
Маці |
Christine Assange[d] |
Жонка |
Stella Assange[d] |
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Прафесійная дзейнасць |
Род дзейнасці |
інтэрнэт-актывіст, хакер, праграміст, спецыяліст у галіне інфарматыкі, тэлепрадзюсар, тэлерэжысёр, пісьменнік, журналіст, вядучы, бізнесмен, whistleblower, тэлевядучы, выдавец |
Гады творчасці |
з 1987 |
Мова твораў |
англійская |
Грамадская дзейнасць |
Партыя |
|
Член у |
|
Узнагароды |
|
Подпіс |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Джуліян Пол Асанж (англ.: Julian Paul Assange; [əˈsɑːnʒ]; нар 3 ліпеня 1971, Таўнсвіл, Аўстралія) — інтэрнэт-журналіст, заснавальнік WikiLeaks.
Стаў вядомы дзякуючы неаднаразовым публікацыям на сайце WikiLeaks службовых дакументаў, галоўным чынам амерыканскіх, не прызначаных для шырокай публікі. У прыватнасці, улетку 2010 года ён рассакрэціў дзясяткі тысяч дакументаў, якія тычацца ваеннай аперацыі ЗША ў Афганістане. Пасля гэтага на сайце WikiLeaks была размешчана канфідэнцыйная перапіска амерыканскіх дыпламатаў, што выклікала найбуйнейшы міжнародны скандал.
Пазней улады Швецыі абвінавацілі Асанжа у сексуальных злачынствах. Сам ён мяркуе, што яго крымінальны пераслед мае палітычныя матывы. Афіцыйна справа ў адносінах Асанжа з публікацыямі сакрэтных матэрыялаў не звязаная. 7 снежня 2010 ён быў арыштаваны паліцыяй Вялікабрытаніі[11].
14 снежня 2010 Асанж быў вызвалены з-пад арышту пад час суду пад заклад у памеры 150 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Наўзамен Джуліян ўзяў на сябе абавязак здаць пашпарт, выконваць каменданцкую гадзіну, а таксама насіць датчык, які адсочвае яго месцазнаходжанне.[12].
У чэрвені 2012 Вярхоўны суд Вялікбрытаніі адхіліў хадатайніцтва абароны Джуліяна Асанжа пра паўторны разгляд апеляцыі на рашэнне гэтага суду выдаць заснавальніка WikiLeaks Швецыі. Каб пазбегнуць выдачы ў Швецыю, дзе яго вінавацяць у сексуальных злачынствах, Асанж 19 чэрвеня з’явіўся ў пасольства Эквадора ў Лондане і падаў прашэнне аб палітычным прытулку[13]. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў гэтай лацінаамерыканскай краіны Рыкарда Паціна. Сам Асанж хаваўся на тэрыторыі пасольства Эквадора ў Лондане[14].
Выдачы яго дабіваліся ЗША. 11 красавіка 2019 года Эквадор пазбавіў Джуліяна Асанжа прытулку, і ён быў затрыманы паліцыяй. Падставай для затрымання, паведаміла паліцыя Лондана, стала парушэнне Асанжам рэжыму вызвалення пад заклад у 2012 годзе[15].
24 чэрвеня 2024 года Высокі суд Англіі і Уэльса выпусціў Джуліяна пад заклад. Практычна адразу ён паляцеў у Аўстралію[16].
Зноскі
Спасылкі
| |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
|