Архіпелаг складаецца з 2 вялікіх (Дахлак-Кебір, каля 750 км² і Нора, каля 130 км²) астравоў і больш за 120 дробных, большай часткай незаселеных. Астравы невысокія, акружаны каралавымі рыфамі. Клімат сухі трапічны. Пальмавыя гаі. У перыяд дажджоў на астравах з'яўляецца травяністая расліннасць. Лоўля чарапах, акул, здабыча жэмчугу і перламутру. Галоўны горад і порт — Нокра (на востраве Дахлак).
Літаратура
Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 462. — 672 с. с илл. (руск.)
Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 130. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)