Даніла Цюрк (славенск.: Danilo Türk; нар. 19 лютага1952, Марыбар) — славенскі юрыст, спецыяліст у галіне міжнароднага права, дыпламат. 11 лістапада 2007 года абраны прэзідэнтам Славеніі, 23 снежня 2007 г. афіцыйна заступіў на пасаду, змяніўшы Янеза Дрноўшэка.
Скончыў юрыдычны факультэт Люблянскага ўніверсітэта (1975). У 1982 абараніў доктарскую дысертацыю ў галіне міжнароднага права. Аўтар кнігі «Прынцып неўмяшальніцтва ў міжнародныя адносіны і міжнародным праве» (Любляна, 1984) і каля 100 артыкулаў, у тым ліку па пытаннях правоў чалавека, правоў меншасцяў, выкарыстання сілы дзяржавамі, ГАТТ і інш. Чытаў лекцыі ва універсітэтах Еўропы і ЗША.
З 1984 працаваў у сістэме ААН — быў членам падкамісіі па прадухіленні дыскрымінацыі і абароне меншасцяў, у 1990 займаў пасаду яе старшыні. З’яўляўся спецыяльным дакладчыкам гэтай падкамісіі па эканамічных, сацыяльных і культурных правах (1988—1992) і па праве на свабоду і выраз меркаванняў (1989—1992).
Пасля абвяшчэння незалежнасці Славеніі, у 1992—2000 быў яе пастаянным прадстаўніком у ААН.
Зноскі
↑Danilo Türk // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.