У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Варанцоў.
Даніла Сямёнавіч Варанцоў (24 снежня 1886, Слаўгарад — 21 ліпеня 1965) — украінскі электрафізіёлаг, акадэмік АН Украіны (1957).
Біяграфія
Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт (1912), спецыялізаваўся ў лабараторыі М. Я. Увядзенскага. У 1922 г. арганізаваў кафедру фізіялогіі ў Смаленскім універсітэце. У 1930 г. загадчык кафедры Казанскага ўніверсітэта, а ў 1935—1941 гг. Кіеўскага медінстытута. У 1945 г. стварыў аддзел агульнай фізіялогіі ў Інстытуце фізіялогіі Кіёўскага ўніверсітэта і ў 1956 г. лабараторыю электрафізіялогіі ў Інстытуце фізіялогіі АН УССР.
Навуковая дзейнасць
Асноўныя працы вучонага — па электрафізіялагічным вывучэнні працэсаў узбуджэння і тармажэння ў нервовай тканцы. Адкрыў (1924) і прааналізаваў следавую электраадмоўнасць, якая ўзнікае ў нерве пасля імпульсу. Вывучаў прыроду павольных электрычных ваганняў у цэнтральнай нервовай сістэме.
Аўтар прац «Агульная электрафізіялогія» (1961), «Фізічны электратон нерваў і мышц» (1966, у сааўтарстве).
Зноскі
Літаратура
- Варанцоў Д. С.//Беларуская энцыклапедыя: у 18 т.: т. 4: Варанецкі — Гальфстрым/Гал. рэд.: Г. П. Пашкоў.-Мн., 1997.-С. 6.
- Варанцоў Д. С.//Памяць: гісторыка-дакумент. хроніка Слаўгарадскага раёна.-Мн., 1999.-С. 510.
Спасылкі