Даніла I Петравіч (6 чэрвеня 1826 — 13 жніўня 1860) — першы князь Чарнагорыя з 1852 па 1860 з дынастыі Петравічаў-Негашаў.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям'і Станкі Петравіча 6 чэрвеня 1826. Пасля смерці свайго дзядзькі атрымаў у спадчыну тытул уладара Чарнагорыі. 1 сакавіка 1852 была абвешчана поўная незалежнасць, і Даніла прыняў тытул князя Чарнагорыі. Забіты ў Котары 13 жніўня 1860. Яго спадчыннікам стаў пляменнік Нікола I Петравіч.
Рэформы
Даніла праводзіў шэраг рэформаў, накіраваных на мадэрнізацыю племянных адносін і на павышэнне баяздольнасці чарнагорскага войска перад асманскай пагрозай. Зямельная рэформа была замацавана законнікам, зацверджаным у 1855 годзе. Рэформы сутыкнуліся з супраціўленнем на месцах, Даніла здушыў бунт клана Белапаўлавічаў.
Гл. таксама
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|
- ↑ а б Danilo II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Danilo I. Petrović Njegoš // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.