У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Густаты.
Густа́ты, Густа́та — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Густатка (выцякае з возера), за 22 км на паўднёвы ўсход ад горада Браслаў.
Плошча паверхні возера 2,4 км². Даўжыня 3,15 км, найбольшая шырыня 1,05 км. Даўжыня берагавой лініі 7,7 км. Найбольшая глыбіня 2,8 м. Плошча вадазбору 24,7 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад і складаецца з 2 плёсаў. Схілы катлавіны спадзістыя вышынёй 2—5 метраў. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія і забалочаныя. Вакол возера забалочаная пойма. Дно возера плоскае, пакрытае слоем сапрапелю таўшчынёй да 4 метраў.
Возера дыстрафіруючае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі, выцякае рака Густатка. Возера цалкам зарастае.
У возеры водзяцца лінь, лешч, шчупак, карась, плотка, краснапёрка і іншыя віды рыб.
Каля возера вёскі Густаты і Рафалова.
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
Літаратура
Спасылкі