Група беларускіх міратворцаў у Ліване

Група беларускіх міратворцаў у Ліване
Гады існавання з 17 лістапада 2010 па 8 лютага 2023
Краіна  Беларусь
Падпарадкаванне UNIFIL
Уваходзіць у Італія Італьянская зона
Тып міратворчыя сілы
Складаецца з Міратворчая рота Беларусі
432-гі Галоўны ваенны клінічны медыцынскі цэнтр
Колькасць 7 чалавек
Дыслакацыя Ліван г. Эн-Накура, Ліван
Вонкавыя выявы
Фатаграфіі з архіва падпалкоўніка Ю. Малага, які служыў у Ліване ў 2012—2013 гадах.
Члены беларускай групы з грамадзянскімі прадстаўнікамі.
Малы і трое вайскоўцаў з іншых краін.
Малы і яго службовы аўтамабіль.
Працоўнае месца афіцэра штаба.
Вонкавыя выявы
Фатаграфіі з архіва ваенных медыкаў Веры Паўлянковіч і Вольгі Яхнавец, якія служылі ў Ліване ў 2017—2018 гадах.
Агульны фотаздымак беларускага медыцынскага кантынгенту.
У перавязачнай.
Вонкавыя выявы
Фатаграфіі з архіва ваеннага медыка Сяргея Рубаніка за перыяд яго трэцяй камандзіроўкі ў 2021—2022 гадах.
Хірург Сяргей Рубанік, аперацыйная сястра Дар’я Корвель, камандзір кантынгенту Аляксей Скабей, анестэзіст Віталь Рашэціла, урач-анестэзіёлаг Мікалай Кашура.
Поўны склад групы.

Група беларускіх міратворцаў у Ліване — кантынгент ваеннаслужачых Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, які ўдзельнічаў у міратворчай аперацыі ў Ліване. Афіцэрскі кампанент групы склалі байцы міратворчай роты, а медыцынскі — прадстаўнікі медыцынскага атрада спецыяльнага прызначэння (МАСП) 432-га ваеннага шпіталя.

Вопыт удзелу ў ліванскай місіі значна дапамог беларускім вайскоўцам пры правядзенні гуманітарнай аперацыі ў Сірыі ў 2023 годзе[1].

Гісторыя

2 жніўня 2010 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 400 «Аб накіраванні вайскоўцаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў дзейнасці па падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі ў Ліванскай Рэспубліцы»[2].

У Ліван беларусы прыбылі 17 лістапада таго ж года[3].

Адпраўка міратворцаў за мяжу ажыццяўлялася ў рамках закона ад 29 лістапада 2003 года «Аб парадку накіравання ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, пракурорскіх работнікаў, а таксама грамадзянскага персаналу за межы Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў дзейнасці па падтрыманню міжнароднага міру і бяспекі». Згодна з артыкулам 5 гэтага дакумента, «адпраўка ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу, пракурорскіх работнікаў, а таксама грамадзянскага персаналу за межы Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў дзейнасці па падтрыманню міжнароднага міру і бяспекі ажыццяўляецца з іх асабістай пісьмовай згоды па рашэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»[4].

Станам на верасень 2021 года ў місіі прынялі ўдзел больш за 50 вайскоўцаў[5].

У лютым 2023 года Беларусь завяршыла сваю місію ў краіне, і нацыянальны кантынгент вярнуўся на радзіму. Як заяўлена афіцыйнымі ваеннымі рэсурсамі, прафэсіяналізм і ўклад беларускіх міратворцаў быў высока ацэнены з боку ААН[6][7].

Кантынгент

Планавалася, што ў краіну накіруецца група ў дзесяць чалавек, але пазней яна была скарочаны[8]. Станам на 2011[9]2013 гады ў міратворчай аперацыі ўдзельнічалі трое: штабны афіцэр і медыкі пры шпіталі Узброеных сіл Індыі[10].

16 кастрычніка 2019 года было афіцыйна заяўлена, што беларускі кантынгент у Ліване будзе павялічаны. Адпаведны дакумент быў падпісаны падчас сустрэчы памочніка міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Алега Воінава і дэлегацыі пасольства Італіі ў Мінску. Павелічэнне беларускага кантынгенту прадугледжана двухбаковым пагадненнем Мінска і Рыма[11]. На той момант там служыла 5 чалавек[8].

2 жніўня 2020 года ў Ліван накіравана трое вайскоўцаў: двое з іх праходзілі службу ў штабе сектара «Захад» на пасадах спецыялістаў штаба ў складзе італьянскага кантынгенту місіі, а трэці накіраваны ў рамках планавай замены беларускага лекара ў складзе вайсковага шпіталя місіі[12]. Такім чынам, кантынгент пашыраны да сямі міратворцаў: адзін афіцэр штаба, два спецыялісты штаба сектара «Захад» і чатыры медыцынскія спецыялісты вайсковага шпіталя[8]. Апошнія працавалі ў складзе хірургічнай брыгады — два лекары і дзве медыцынскія сёстры[1].

У тым жа годзе прадстаўнікі Мінабароны заявілі, што плануюць зноў павялічыць колькасць беларускіх міратворцаў за мяжой[13]. Упершыню пра гэта стала вядома 16 лістапада, калі пра падобныя планы паведаміў журналістам старшы афіцэр аддзела міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва і міратворчай дзейнасці камандавання сіл спецыяльных аперацый УС Беларусі Сяргей Тарасевіч[14].

Быт і работа

У сферу дзейнасці афіцэра штаба ўваходзіла арганізацыя стратэгічнага дыялогу. Ён прадугледжваў рэгулярны ўсебаковы аналіз сухапутнага і марскога складнікаў баявога патэнцыялу часовых сіл і ліванскай арміі на поўдні краіны, удасканаленне пры садзейнічанні дзяржаў-донараў баявога патэнцыялу арміі Лівана ў інтарэсах выканання задач, вызначаных Рэзалюцыяй 1701. Непасрэдна беларускі бок займаўся планаваннем, падрыхтоўкай і дакументальным суправаджэннем мерапрыемстваў у рамках стратэгічнага дыялогу, у тым ліку арганізацыяй двухбаковых сустрэч кіраўніцтва місіі і ліванскіх узброеных сіл[15].

Па дапамогу да беларускіх урачоў звярталіся члены місіі і мясцовыя жыхары, уключаючы дзяцей. Медыкі часта мелі справу з траўмамі пасля ДТЗ з удзелам матацыклаў і скутэраў. Часта прывозілі пажылых з хранічнымі захворваннямі, якія паміралі ў шпіталі. Бывала, што ў беларусаў паміралі вайскоўцы з іншых краін[16].

Рабочае месца беларускіх сіл было абсталявана ў офісе. У наяўнасці меўся камп’ютар, неабходная аргтэхніка, тэлефонны апарат. Акрамя таго, кожнаму вайскоўцу місіі выдаваўся тэлефон стандарту DECT, які працаваў у межах базы. Афіцэры штаба таксама мелі службовыя аўтамабілі падвышанай праходнасці. Міратворцы размяшчаліся ў зборна-шчытавым будынку, падзеленым на адсекі — тыпавыя пакоі. Афіцэры кантынгенту мелі асобныя пакоі, з некалькімі шафамі для адзення, ложкам, двума сталамі, крэсламі і тэлевізарам у кожнай з іх[15]. На тэрыторыі ваеннай базы мелася некалькі крам, дзе можна набыць самае неабходнае. Былі таксама спартыўныя залы і тэнісны корт[16].

Графік работы ў перыяд камандзіроўкі Ю. Малога (2012—2013, як афіцэр): з панядзелка па пятніцу з 8 раніцы да 18 гадзін вечара, а ў суботу — з 8 раніцы да 12 дня. У нядзелю ў міратворцаў быў выхадны[15]. С. Рубанік (2012–2013, 2017–2018, 2021—2022, як медык) казаў, што працавалі з 8 да 16, плюс гадзіна на абед. А чацвёртай гадзіне ўсе сыходзілі, а дзяжурны лекар заставаўся. Дзяжурнаму дазвалялася сыходзіць у свой пакой — пры сабе ў яго было тры тэлефоны: адзін — мясцовы, другі — мабільны, і трэці, на які табе мог патэлефанаваць начальнік медыцынскай службы[16].

Крыніцы

  1. а б Ирина Лукашик. Беларусь приходит на помощь странам, которым нужна — в Минске военных медиков наградили за работу в Сирии // СБ. Беларусь сегодня : газета. — 24 марта 2023.
  2. Белорусские миротворцы в Ливане, В Ливан направляется группа белорусских миротворцев
  3. «Работаем в кризисных регионах мира». Какие задачи выполняет витебская миротворческая рота Архівавана 27 чэрвеня 2021.
  4. Денис Бурковский. Беларусь планирует увеличить число миротворцев за рубежом. Разобрались, куда они могут поехать Архівавана 13 мая 2021. // TUT.BY, 24 ноября 2020
  5. Белорусские миротворцы отправятся в сентябре в Ливан
  6. Белорусские миротворцы из состава Временных сил ООН в Ливане вернулись домой // БЕЛТА, 9 февраля 2023
  7. Миротворческая деятельность // Официальный сайт МО РБ
  8. а б в Миротворческая деятельность на сайте Минобороны Белоруссии. Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2021. Праверана 26 лютага 2021.
  9. О подписании Меморандума о взаимопонимании между Организацией Объединенных Наций и Правительством Республики Беларусь, предоставляющим ресурсы для миротворческой миссии ООН в Ливане
  10. Беларусь готовит военного офицера для участия в миротворческой миссии в Южном Судане
  11. Беларусь увеличит контингент в миссии ООН в Ливане
  12. Белорусские миротворцы направляются в миссию ООН в Ливане Архівавана 15 кастрычніка 2020.
  13. Беларусь хочет увеличить число своих миротворцев в горячих точках мира(недаступная спасылка) // Комсомольская правда, 30 ноября 2020
  14. Число белорусских миротворцев в Ливане планируют увеличить // СБ. Беларусь Сегодня, 17 ноября 2020
  15. а б в Белорусский офицер рассказал о своей службе в составе Временных сил ООН в Ливане(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2021. Праверана 7 чэрвеня 2023.
  16. а б в «Пасху мы встретили в бомбоубежище»: белорусский военврач о годовой миссии ООН в Ливане // Мінская праўда : газета. — 2022. — 30 ноября

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!