Гран-пры Іспаніі (ісп.: Gran Premio de Espana, англ.: The Spanish Grand Prix) — гонка Формулы-1, у наш час праводзіцца на трасе Каталунья (Мантмела, недалёка ад Барселоны, Іспанія). Упершыню Гран-пры Іспаніі быў уключаны ў каляндар чэмпіянату Формулы-1 у 1951 годзе, а на трасе Каталунья праводзіцца з 1991 года.
Гісторыя
Першы Гран-пры Іспаніі быў праведзены ў 1913 годзе, на дарожнай трасе ў Гвадараме, недалёка ад Мадрыда.
Іспанія вярнулася ў гоначны каляндар у 1951 годзе, калі быў праведзены Гран-пры Іспаніі, які ўваходзіў у афіцыйны залік чэмпіянату Формулы-1 на трасе Педралбес у Барселоне. Гэта была хуткая і вялікая (3,9 мілі) гарадская траса, якая складалася з шасці паваротаў і працяглай прамой даўжынёй 1,2 мілі. Найбольш канкурэнтаздольныя машыны праходзілі круг прыкладна за 2 хвіліны 20 секунд. У 1954 годзе быў праведзены яшчэ адзін Гран-пры Іспаніі. Але ў 1955 годзе адбылася трагедыя з гібеллю гледачоў на гонках 24 гадзіны Ле-Мана, пасля чаго трасу Педралбес выключылі з календара.
У 1967 годзе Гран-пры Іспаніі вярнуўся, калі Каралеўскі Аўтамабільны Клуб Іспаніі арганізаваў гонку на новай трасе Харама недалёка ад Мадрыда. Спраектаваная Джонам Хугенгольцам, траса мела 16 паваротаў, перапады вышынь і павароты з нахіленымі віражамі (бэнкінгі). З сезона 1968 года іспанскі гран-пры вярнуўся ў каляндар чэмпіянату, па чарзе праводзячыся на трасах Харама і Манжуік-Парк у Барселоне. Аднак гонка 1975 года на Манжуік-Парку скончылася гібеллю 4 гледачоў. Пасля гэтага ў 1976—1981 гадах гонка праходзіла на трасе Харама.
Ружовым колерам пазначаны Гран-пры, якія не ўваходзілі ў афіцыйны залік чэмпіянату Формулы-1, жоўтым — тыя, што ўваходзілі ў перадваенны Еўрапейскі чэмпіянат