Гран-Чака, Вялікі Чака (ісп.: Gran Chaco, кечуа: Hatun Chaku — chaku - «паляўнічая зямля», «прамысловая зямля») — слабазаселены, гарачы трапічны рэгіён з паўпустынным ландшафтам у басейне ракі Парана (басейн Ла-Платы), адміністрацыйна падзелены паміж Балівіяй, Парагваем, Аргенцінай і бразільскім штатам Мату-Гросу.
Гран-Чака займае плошчу каля 647500 квадратных кіламетраў, на захад ад ракі Парагвай і на ўсход ад горнага ланцугу Андаў на тэрыторыі Парагвая, Балівіі і Аргенціны. Рэгіён цягнецца прыблізна ад 17° да 33° паўднёвай шыраты і ад 65° да 60° заходняй даўгаты. Заходняя частка рэгіёну блізу Анд называецца Высокі Чака або Сухі Чака (Альта Чака) і характарызуецца сухой нізкарослай вельмі рэдкай расліннасцю. Усходняя частка — Ніжні Чака (Баха Чака), таксама Вільготны Чака, пакрыты зараснікамі кебрача і мае шмат насякомых.
Гл. таксама
Спасылкі