Гран-пры Бахрэйна 2014 года (араб. جائزة البحرين الكبرى 2014) — гоначны этап Чэмпіяната Свету ў класе Формула-1, які адбыўся 6 красавіка 2014 на аўтадроме Сахір у Бахрэйне. Кваліфікацыя і гонка ўпершыню адбыліся пры штучным асвятленні. Такім чынам арганізатары гран-пры вырашылі адсвяткаваць дзесяцігоддзе гонкі ў Бахрэйне. Гран-пры таксама быў 900-сотым у гісторыі Чэмпіянатаў Свету па Формуле-1. Этап Гран-пры быў трэцім этапам ў Чэмпіянаце Свету ў сезоне 2014 года.
Льюіс Хэмілтан атрымаў перамогу ў гонцы, хоць стартаваў з другой пазіцыі. Партнёр Хэмілтана па Mercedes Ніка Розберг стаў другім, Серхіа Перэс атрымаў трэцяе месца. Для Force India подыўм Перэса стаў другім за ўсю гісторыю існавання каманды пасля подыўма Джанкарла Фізікелы на Гран-Пры Бельгіі 2009 года.
Справаздача
Кваліфікацыя
Кваліфікацыя пачалася на захадзе і працягвалася пры штучным асвятленні і адноснай вільготнасці паветра 26 %. Першы сегмент кваліфікацыі праходзіў у барацьбе Force India з Williams. Менавіта пілоты гэтых каманд занялі першыя чатыры радкі па заканчэнні сегмента. Сам сегмент выйграў Ніка Хюлькенберг, а яго партнёр па камандзе Серхіа Перэс стаў трэцім. Добра паказалі сябе пілоты Caterham і Marussia. Пераможцам у гэтай групе выйшаў Камуі Кабаясі. Зноў няўдала выступілі пілоты Lotus: Пастора Мальданада ў апошні момант пераўзыйшоў Раман Гражан. Апошні трапіў у другі сегмент, але на сваім хуткім крузе яму ўчыніў перашкоду Адрыян Зуціл, які таксама не трапіў у другую частку кваліфікацыі.
У другім сегменце кваліфікацыі лідарства захапілі Ніка Розберг і Льюіс Хэмілтан. У той жа час праблемы ўзніклі ў пераможцы першай часткі Хюлькенберга: з-за памылак на хуткім крузе ён не здолеў прайсці далей. Непераканаўча выглядалі пілоты Ferrari Фернанда Алонса і Кімі Райканен. Калі Алонса паспяхова кваліфікаваўся ў наступны сегмент, то Райканен здолеў трапіць на 10-е прахадное месца. Пры гэтым Райканен выбіў Себасцьяна Фетэля, які адчуваў праблемы з нізкімі перадачамі на сваім балідзе. Яго партнёр Даніэль Рык'ярда стаў трэцім і тым самым здолеў пераўзысці Фетэля ў кваліфікацыі двойчы за тры этапы — столькі разоў, колькі Марк Уэбер здолеў перамагчы Фетэля за ўвесь мінулы сезон. Розберг выйграў сегмент, Хэмілтан стаў другім.
Розберг і Хэмілтан працягнулі сваю барацьбу ў трэцім сегменце і цалкам у ім дамінавалі. Хэмілтан зрабіў шэраг памылак, што не дазволіла яму пераўзысці вынік Розберга, які адразу ўстанавіў хуткі час. Найбольш да пілотаў Mercedes наблізіўся Даніэль Рык’ярда, які, нягледзячы на сваё трэцяе месца ў кваліфікацыі, ў гонцы на старце згубіў 10 пазіцый з-за інцыдэнта на піт-стопе ў Малайзіі. Чацвёртага месца дасягнуў Вальтэры Ботас, які пераўзышоў Феліпэ Масу. Кімі Райканен упершыню за сезон кваліфікаваўся вышэй за Фернанда Алонса, які стаў дзясятым.
Гонка
Ужо перад першым паваротам Льюіс Хэмілтан атакаваў з другой пазіцыі Ніка Розберга і выйшаў наперад. Розберг адразу спрабаваў вярнуць першую пазіцыю, але Хэмілтан паспяхова адбіў усе атакі. Уладальнікам лепшага старта стаў Феліпэ Маса, які здолеў з кваліфікацыйнага восьмага месца прарвацца на трэцяе, у той час як другі пілот Williams Вальтэры Ботас згубіў трэцяе стартавае месца і размясціўся на пятай пазіцыі. Добра стартаваў Фернанда Алонса, які перамясціўся з дзясятага на сёмае месца. Другая Ferrari Кімі Райканена спусцілася ў канец дзясяткі, дзе Райканену зноў, як і ў Малайзіі, давялося весці барацьбу з Кевінам Магнусэнам.
На пятым крузе Ніка Хюлькенберг абышоў Фернанда Алонса, а яшчэ праз пяць кругоў Вальтэры Ботаса. На дванаццатым крузе другі пілот Force India Серхіа Перэс абышоў Феліпэ Масу ў барацьбе за трэцюю пазіцыю. Такім чынам працягнулася супрацьстаянне пілотаў каманд Force India i Williams, якое пачалося яшчэ ў кваліфікацыі. Паміж 11-ым і 17-ым кругамі большая частка пілотаў ажыццявіла першы піт-стоп, акрамя пары лідараў. Mercedes зноў добра эканоміў гуму і паліва. Пасля серыі піт-стопаў Ботас стаў трэцім, за ім ішоў Маса, якога переаследвалі абедзве Force India. Хэмілтан заехаў на піт-стоп толькі пасля 20-га круга, Розберг застаўся на трасе яшчэ на два, але пасля свайго піт-стопа выехаў па-за Хэмілтанам.
У гэты час за Force India йшла актыўная барацьба паміж Джэнсанам Батанам, Себасцьянам Фетэлям, Кімі Райканенам і Даніэлем Рык'ярда. Пазней да іх прыядналіся пілоты Williams, якія ажыццявілі свое другія піт-стопы. Ботас і Маса зноў пачалі актыўна атакаваць і прабівацца наперад. Пілоты Ferrari не здолелі падтрымліваць тэмп Force India і Williams і страчвалі пазіцыі ў пелатоне.
На 40-ым крузе гонкі адбылося сутыкненне Пастора Мальданада і Эстэбана Гуцьерэса: венесуэльскі пілот падчапіў носам бакавы пантон Sauber Гуцьерэса, у выніку чаго апошні перакуліўся ў паветры на 360⁰, пакінуўшы на трасе шмат недабіткаў. Дырэкцыя гонкі вырашыла выпусціць на трасу машыну бяспекі (сэйфці кар). Падчас сэйфці кара свае піт-стопы ажыццявілі абодва пілота Mercedes i Ferrari. Гонка аднавілася на 46-ым крузе з Хэмілтанам на чале пелатона.
Рэстарт азнаменаваўся аднаўленнем атака Розберга на Хэмілтана. Падчас апошняга піт-стопа Розбергу ўсятлявалі больш мяккую гуму, а Хэмілтан па тактыцы закончваў гонку на цвёрдай гуме. Гума Розберга пасля рэстарта прагрэлася хутчэй, там атакі на Хэмілтана былі даволі інтэнсіўнымі. У гэты ж час у пелатоне зноў узніклі праблемы з сістэмай DRS у Себасцьяна Фетэля, які не змог супрацьстаяць Даніэлю Рык'ярда. Батан губляў тэмп, прапускаў усё больш супернікаў і ў выніку сышоў з-за праблем са счапленнем. Рык'ярда тым часам атакаваў Хюлькеберга і выйшаў на чацвёртае месца.
У выніку Хэмілтан выйграў Гран-Пры Бахрэйна, Розберг уступіў пераможцы крыху больш за секунду. Трэцім прыехаў Серхіа Перэс, чацвёртым - Даніэль Рык'ярда, для якога гэты вынік стаў найлепшым у формульнай кар'еры. Топ-10 замкнулі Хюлькеберг, Фетэль, Маса, Ботас, Алонса і Райканен.
Класіфікацыя
Кваліфікацыя
- Заўвагі
Гонка
Паз.
|
Пілот
|
Канструктар
|
Кругі
|
Піт-стопы
|
Час
|
Старт
|
Найхутчэйшы круг
|
1
|
Льюіс Хэмілтан
|
Mercedes
|
57
|
|
1:39:42,743
|
2
|
1:37,108 (49)
|
2
|
Ніка Розберг
|
Mercedes
|
57
|
|
+ 1,085
|
1
|
1:37,020 (49)
|
3
|
Серхіа Перэс
|
Force India-Mercedes
|
57
|
|
+ 24,067
|
4
|
1:39,320 (36)
|
4
|
Даніэль Рык'ярда
|
Red Bull-Renault
|
57
|
|
+ 24,489
|
13
|
1:39,269 (38)
|
5
|
Ніка Хюлькенберг
|
Force India-Mercedes
|
57
|
|
+ 28,654
|
11
|
1:38,785 (37)
|
6
|
Себасцьян Фетэль
|
Red Bull-Renault
|
57
|
|
+ 29,879
|
10
|
1:39,312 (18)
|
7
|
Феліпэ Маса
|
Williams-Mercedes
|
57
|
|
+ 31,265
|
7
|
1:39,272 (40)
|
8
|
Вальтэры Ботас
|
Williams-Mercedes
|
57
|
|
+ 31,876
|
3
|
1:39,762 (50)
|
9
|
Фернанда Алонса
|
Ferrari
|
57
|
|
+ 32,595
|
9
|
1:39,732 (53)
|
10
|
Кімі Райканен
|
Ferrari
|
57
|
|
+ 33,462
|
5
|
1:39,438 (35)
|
11
|
Данііл Квят
|
Toro Rosso-Renault
|
57
|
|
+ 41,342
|
12
|
1:40,160 (12)
|
12
|
Раман Гражан
|
Lotus F1-Renault
|
57
|
|
+ 43,143
|
16
|
1:39,443 (39)
|
13
|
Макс Чылтан
|
Marussia F1-Ferrari
|
57
|
|
+ 59,909
|
21
|
1:41,825 (48)
|
14
|
Пастор Мальданада
|
Lotus F1-Renault
|
57
|
|
+ 1:02,803
|
17
|
1:39,666 (52)
|
15
|
Камуі Кабаясі
|
Caterham F1-Renault
|
57
|
|
+ 1:27,900
|
18
|
1:41,246 (17)
|
16
|
Жуль Б'яншы
|
Marussia F1-Ferrari
|
56
|
|
+ 1 Круг
|
19
|
1:42,175 (44)
|
17
|
Джэнсан Батан
|
McLaren-Mercedes
|
55
|
|
DNF
|
6
|
1:39,565 (37)
|
–
|
Кевін Магнусэн
|
McLaren-Mercedes
|
40
|
|
DNF
|
8
|
1:40,108 (40)
|
–
|
Эстэбан Гуцьерэс
|
Sauber-Ferrari
|
39
|
|
DNF
|
15
|
1:40,698 (32)
|
–
|
Маркус Эрыксан
|
Caterham F1-Renault
|
33
|
|
DNF
|
20
|
1:41,134 (28)
|
–
|
Жан-Эрык Вернь
|
Toro Rosso-Renault
|
18
|
|
DNF
|
14
|
1:41,650 (16)
|
–
|
Адрыян Зуціл
|
Sauber-Ferrari
|
17
|
|
DNF
|
22
|
1:41,791 (9)
|
Крыніца: f1.com[2]
|
Пазіцыі пасля гонкі
- Пазіцыі пілотаў у чэмпіянаце
- Пазіцыі канструктараў у чэмпіянаце
- Заўвага: Адлюстраваныя толькі пяць першых пазіцый.
Зноскі
Спасылкі