Гран-пры Аўстраліі 2014 года (англ.: 2014 Formula 1 Rolex Australian Grand Prix) - гоначны этап Чэмпіяната Свету ў класе Формула-1, які адбыўся ў Мельбурне 16 сакавіка 2014 года на трасе ў Альберт Парке. Гэта было 29-ае з'яўленне дадзенага этапа ў Чэмпіянаце. Гонка з'яўлялася першым этапам сезона 2014 года і складалася з 58 кругоў. Падчас этапа адбыўся дэбют 1,6-літровых рухавікоў канфігурацыі V6 з турбанагнятальнікам, якія былі выкарыстаныя ўпершыню з Гран-Пры Аўстраліі 1988 года.
Перамогу ў гонцы атрымаў нямецкі пілот Mercedes Ніка Розберг і такім чынам атрымаў лідарства ў Чэмпіянаце. На другое месца ўзняўся дэбютант Формулы-1 Кевін Магнусэн на McLaren, які стаў першым пілотам з Даніі, што ўзняўся на п'едэстал у Формуле-1. Трэцяе месца, а таксама свой 50-ы подыум у кар'еры атрымаў Джэнсан Батан. Аўстралійскі пілот Red Bull Даніэль Рык'ярда, які фінішаваў другім, быў дыскваліфікаваны пасля гонкі за парушэнні нарматываў па ўзроўні паліва.
Гонка таксама была адметна новым рэкордам: 19-гадовы расіянін Данііл Квят стаў сама маладым пілотам, які атрымаў ачкі ў гонцы, і такім чынам пабіў рэкорд Себасцьяна Фетэля. Сам Фетэль перапыніў свой рэкорд з перамог у дзевяці гонках запар.
Справаздача
Кваліфікацыя
Першая сэсія кваліфікацыі адбывалася ў добрых умовах надвор'я, але ўвесь час існавала магчымасць дажджу. Даніэль Рык'ярда праявіў сябе найлепшым чынам ў новай камандзе і паставіў найлепшы вынік у дэбюце кваліфікацыі, які служыў арыентырам для астатніх пілотаў. Каманда Lotus адчувала вялікія праблемы: Пастор Мальданада ўвогуле не здолеў паказаць які-небудзь час, а яго партнёр Раман Гражан здолеў кваліфікавацца толькі на апошнім, 21-ым месцы. Макс Чылтан пераўзышоў вынік свайго партнёра па Marussia Жуля Б'яншы, але не здолеў трапіць ў другую сэсію. Адметны быў вынік Камуі Кабаясі на Caterham - японскі пілот трапіў у другую сэсію.
Стан надвор'я ў другой сэсіі крыху пагоршыўся: пакрыццё трасы стала слізкім. Першай ахвярай дрэннага надвор'я стаў Кімі Райканен, чый балід завярнуўся пад канец сэсіі, што ў сваю чаргу сапсавала хуткія кругі для астатніх пілотаў. Джэнсан Батан і Себасцьян Фетэль не здолелі тарпіць у трэцюю сэсію менавіта з-за жоўтых сцягоў пад канец другога кваліфікацыйнага адрэзка. Пазней было таксама адзначана, што Фетэль адчуваў пэўныя праблемы з рухавіком.
Дождж узмацніўся падчас трэцяй кваліфікацыйнай сэсіі, што прымусіла некаторых пілотаў пачынаць яе на дажджавой гуме. Асноўная барацьба за поўл-пазіцыю праходзіла паміж двума пілотамі Mercedes Ніка Розбергам і Льюісам Хэмілтанам, а таксама пілотам Red Bull Даніэлем Рык'ярда. Хэмілтан выйграў поўл-пазіцыю, Рык'ярда атрымаў для сябе найлепшы вынік у кар'еры і другое месца, Розберг стаў трэцім. Добрыя вынікі атрымала каманда Williams, чые абодва пілоты трапілі ў заключную сэсію кваліфікацыі, чаго не адбывалася з 2012 года.
Гонка
Гонка пачалася а сямнаццатай гадзіне па меснаму часу ў спрыяльных умовах надвор'я. Макс Чылтан і Жуль Б'яншы заглухнулі на стартавай прамой: Чылтан перад кругам прагрэва, а Б'яншы пасля. У выніку пелатону давялося праехаць другі запар круг прагрэва. Раман Гражан стартаваў з піт-лэйн з-за мадыфікацый баліда, якія былі зроблены падчас камендантскай гадзіны, а таксама быў пакараны праездам па піт-лэйн за выезд з гаража да 15-хвіліннага сігнала. Падчас старта Феліпэ Маса, Камуі Кабаясі і Кімі Райканен сутыкнуліся на стартавай прамой, у выніку чаго Маса і Кабаясі спынілі ўдзел у гонцы. Райканен здолеў працягнуць без пашкоджанняў. Пазней было падцверджана, што на балідзе Кабаясі адказалі тармаза на задніх колах.
Падчас старта ў галаве пелатона Ніка Розберг выбраўся на першую пазіцыю яшчэ да ўвахода ў першы паварот. У той жа час уладальнік поўл-пазіцыі Льюіс Хэмілтан і дзеючы Чэмпіён Себасцьян Фетэль зышлі з гонкі падчас першых пяці кругоў з-за праблем з рухавікамі. Фетэль паступова страчваў магутнасць, адкатваўся ў глыбіню пелатона і спыніўся ў боксах пасля 3 кругоў дыстанцыі. Хэмілтана зазвалі ў боксы кругам раней.
Ніка Розберг дамінаваў у гонцы да самага канчатку, нікому не саступіўшы лідарства. Розберг таксама паказаў найхутчэйшы круг і фінішаваў з 25-сэкунднай перавагай над Даніэлем Рык'ярда. Рыкярда фінішаваў другім і стаў першым аўстралійцам, які здолеў даехаць да п'едэстала ў дамашняй для сябе гонцы. Кевін Магнусэн у сваёй дэбютнай гонцы ў Формуле-1 атрымаў трэцяе месца і тым самым паўтарыў вынік Льюіса Хэмілтана 2007 года. Адментна, што абодва выступалі за McLaren і стартвалі з чацвёртага радка.
Чацвёртым на фініш заехаў Джэнсан Батан, пятым быў Фернанда Алонса. Вальтэры Ботас атрымаў шостае месца дзякуючы сваёй актыўнасці ў пелатноне. Ботас стартаваў пятнаццатым, але ўжо к адзінаццатаму кругу быў ў ачковай зоне. На адзінаццатым крузе Ботас зрабіў памылку на выхадзе з паварота і атрымаў пракол задняга правага кола, што адштурхнула яго на некалькі пазіцый уніз. Але таму зноў удалося вярнуцца ў барацьбу і атрымаць добрыя ачкі. Незадавльняючы вынік - восьмае месца - атрымаў леташні пераможца гран-пры Кімі Райканен, які зараз выступае за Ferrari. Жан-Эрык Вернь фінішаваў дзявятым, а дэбютант Формулы-1 Данііл Квят даехаў да дзясятага месца і стаў наймаладзейшым пілотам, які атрымаў ачкі ў гонках Формулы-1.
Фетэль упершыню з ліпеня 2013 не змог атрымаць перамогу, тым самым яго пабедная серыя з 9 гонак была спынена.
Змены пасля гонкі
Пасля гонкі Даніэля Рык'ярда, які заняў другое месца дыскваліфікавалі. Такім чынам Кевін Магнусэн узняўся на другую прыступку, а Джэнсан Батан на трэцюю. Рык'ярда выключылі з вынікаў з-за парушэння артыкула 5.1.4. тэхнічнага рэгламента, які рэгулюе максімальна дазволеныя паказчыкі цыркуляцыі паліва, якое паступае ў рухавік. Таксама Red Bull абвінавачваўся ў недазволеных метадах вымярэння цыркуляцыі паліва. Каманда падала пратэст, але безвынікова.
Камуі Кабаясі быў абвешчаны невінаватым у сутыкненні з Феліпэ Масай падчас старта, бо аварыя была выклікана тэхнічнымі непаладкамі на Caterham японскага пілота, а менавіта праблемамі за тармазамі.
Класіфікацыя
Кваліфікацыя
Заўвагі:
- ↑ — Вальтэры Ботас атрымаў штраф у 5 пазіцый за замену скрыні перадач.
- ↑ — Стартаваў з піт-лэйн.
- ↑ — Эстэбан Гуцьерэс атрымаў штраф у 5 пазіцый за замену скрыні перадач.
- ↑ — Пастор Мальданада не здолеў паказаць час, які ўкладваецца ў правіла 107% ад часу найхутчэйшага кола Даніэля Рык'ярда у першай кваліфікацыйнай сэсіі. Пазней яму дазволілі стартаваць.
Гонка
Паз.
|
Пілот
|
Канструктар
|
Кругі
|
Піт-стопы
|
Час
|
Старт
|
Найхутчэйшы круг
|
01
|
Ніка Розберг
|
Mercedes
|
57
|
2
|
1:32:58,710
|
03
|
1:32,478 (19)
|
02
|
Кевін Магнусэн
|
McLaren-Mercedes
|
57
|
2
|
+ 26,777
|
04
|
1:32,917 (39)
|
03
|
Джэнсан Батан
|
McLaren-Mercedes
|
57
|
2
|
+ 30,027
|
10
|
1:33,186 (57)
|
04
|
Фернанда Алонса
|
Ferrari
|
57
|
2
|
+ 35,284
|
05
|
1:32,616 (56)
|
05
|
Вальтэры Ботас
|
Williams-Mercedes
|
57
|
2
|
+ 47,639
|
15
|
1:32,568 (56)
|
06
|
Ніка Хюлькенберг
|
Force India-Mercedes
|
57
|
2
|
+ 50,718
|
07
|
1:33,210 (56)
|
07
|
Кімі Райканен
|
Ferrari
|
57
|
2
|
+ 57,675
|
11
|
1:33,691 (56)
|
08
|
Жан-Эрык Вернь
|
Toro Rosso-Renault
|
57
|
2
|
+ 1:00,441
|
06
|
1:33,864 (35)
|
09
|
Данііл Квят
|
Toro Rosso-Renault
|
57
|
2
|
+ 1:03,585
|
08
|
1:32,634 (38)
|
10
|
Серхіа Перэс
|
Force India-Mercedes
|
57
|
3
|
+ 1:25,916
|
16
|
1:33,366 (34)
|
11
|
Адрыян Зуціл
|
Sauber-Ferrari
|
56
|
1
|
+ 1 Круг
|
13
|
1:34,564 (41)
|
12
|
Эстэбан Гуцьерэс
|
Sauber-Ferrari
|
56
|
2
|
+ 1 Круг
|
20
|
1:34,202 (33)
|
13
|
Макс Чылтан
|
Marussia F1-Ferrari
|
55
|
2
|
+ 2 Кругі
|
17
|
1:35,635 (55)
|
НК
|
Жуль Б'яншы1
|
Marussia F1-Ferrari
|
49
|
2
|
+ 8 Кругоў
|
18
|
1:35,281 (41)
|
–
|
Раман Гражан
|
Lotus F1-Renault
|
43
|
2
|
DNF
|
ПЛ
|
1:34,766 (30)
|
–
|
Пастор Мальданада
|
Lotus F1-Renault
|
29
|
1
|
DNF
|
21
|
1:37,332 (17)
|
–
|
Маркус Эрыксан
|
Caterham F1-Renault
|
27
|
1
|
DNF
|
19
|
1:37,064 (26)
|
–
|
Себасцьян Фетэль
|
Red Bull Racing-Renault
|
03
|
0
|
DNF
|
12
|
1:49,947 (02)
|
–
|
Льюіс Хэмілтан
|
Mercedes
|
02
|
0
|
DNF
|
01
|
1:40,287 (02)
|
–
|
Феліпэ Маса
|
Williams-Mercedes
|
00
|
0
|
DNF
|
09
|
–
|
–
|
Камуі Кабаясі
|
Caterham F1-Renault
|
00
|
0
|
DNF
|
14
|
–
|
DSQ
|
Даніэль Рык'ярда2
|
Red Bull-Renault
|
57
|
2
|
+ 24,525
|
02
|
1:33,066 (49)
|
Заўвагі:
- ↑ — Жуль Б'яншы не праехаў 90% гонкі, таму не класіфікаваны сярод тых, хто фінішавалі
- ↑ — Даніэль Рык'ярда быў дыскваліфікаваны за парушэнні тэхнічнага рэгламента па кантролю за цыркуляцыяй паліва.
Пазіцыі пасля гонкі
- Пазіцыі пілотаў у чэмпіянаце
- Пазіцыі канструктараў у чэмпіянаце
- Заўвага: Адлюстраваныя толькі першыя 5 пазіцый.
Зноскі
Спасылкі