Голіцкі замак (славацк.: Holíčsky zámok) — замак у Голічы, ля мяжы з Чэхіяй. Размешчаны на Замацкай вуліцы.
Гісторыя
Першапачатковы замак узнік на мяжы XI-XII стагоддзяў, упершыню згадваецца ў 1256 годзе. У XIV стагоддзі Матуш Чак пашырыў замак. У XV стагоддзі замак быў ізноў перабудаваны. У XVI-XVII стагоддзях вакол старога замка будуецца новая сцяна з бастыёнамі. У 1736 замак стаў маёмасцю аўстрыйскай імператарскай сям’і, якая перабудоўвае яго ў стылі позняга барока. Замак быў летняй рэзідэнцыяй імператараў, у ім падоўгу жыла Марыя Тэрэзія. У 1919 годзе замак стаў маёмасцю чэхаславацкай дзяржавы. У наш час аб’ект рэстаўруецца і доступ туды абмежаваны.
Зноскі
Спасылкі