Гнетавыя (Gnetophyta) — аддзел голанасенных раслін.
Вядома каля 70 сучасных відаў, падзеленых на 3 сямействы.
Характарызуюцца наступнымі прыкметамі: наяўнасцю сасудаў у другаснай драўніне; прысутнасцю покрываў («калякветніка») вакол мікра- і мегастробілаў; моцнай рэдукцыяй жаночага зарастка; адсутнасцю архегоніяў у гнетума і вяльвічыі; моцнай рэдукцыяй мужчынскага зарастка. Сцёблы эфедры і гнетума — пікнаксільныя, а ў вельвічыі сцябло манаксільнае.
Літаратура
- Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6