У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Пучкоў.
Герман Фёдаравіч Пучкоў (1936 — 2007) — беларускі вучоны ў галіне судовай медыцыны. Прафесар (1982), доктар медыцынскіх навук (1979). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1997)[1]. Малодшы брат - Аркадзь Фёдаравіч Пучкоў - галоўны патолагаанатам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, з 1988 года начальнік УАЗ «Гарадское клінічнае патолагаанатамічнае бюро» г. Мінска[2].
Біяграфія
Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут[3]. З 1989 па 2002 год загадчык кафедры судовай медыцыны Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[1]. Старшыня Беларускага навукова-практычнага таварыства судовых медыкаў[1].
Імя Пучкова носіць проба Пучкова, якая выкарыстоўваецца судмедэкспертамі для вызначэння наяўнасці пнеўматоракса[1].
Навуковая дзейнасць
Чытаў поўны курс лекцый па судовай медыцыне для студэнтаў усіх факультэтаў. Вёў навукова-даследчую працу, аўтар аднаго вынаходніцтва і 9 рацыяналізатарскіх прапаноў, аўтар і суаўтар 4 манаграфій, 5 вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў[4].
Падрыхтаваў аднаго доктара і чатырох кандыдатаў медыцынскіх навук[4].
Дысертацыі
- Пучков Г.Ф. Патологическая анатомия и патогенез вторичной асфиксии новорожденных : дис. канд. мед. наук. — Минск, 1966.
- Пучков Г.Ф. Скоропостижная смерть детей раннего возраста (морфологическая характеристика и судебно-медицинская оценка поражений органов дыхания) : дис. докт. мед. наук. — М., 1976.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі