Генадзь Хацкевіч

Генадзь Хацкевіч
Дата нараджэння 3 чэрвеня 1952(1952-06-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 красавіка 2014(2014-04-25) (61 год)
Месца смерці
Дзеці Аляксей Хацкевіч
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Уплыў Сяргей Пятровіч Каткоў, Алег Вікенцьевіч Луцэвіч і Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка

Генадзь Хацкевіч (Хацкевіч-Мінскі, Хац-Мін; 3 чэрвеня 1952, Мінск — 25 красавіка 2014, Мінск) — беларускі мастак.

Біяграфія

Нарадзіўся 3 чэрвеня 1952 года ў Мінску. У 1962—1968 гадах вучыўся ў дзіцячай мастацкай студыі Сяргея Каткова, у 1968—1972 гадах Мінскім мастацкім вучылішчы ў Алега Луцэвіча, у 1976—1982 гадах у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце на аддзяленні манументальна-дэкаратыўнага мастацтва (кіраўнік дыплома — Гаўрыла Вашчанка). Удзельнік выставак з 1972 года[1].

У 1987 годзе паспрабаваў захапіць самалёт, каб патрапіць у Парыж. Жыў у Мінску, наведваў Польшчу, Англію і Францыю (перыядычна жыў там з 1990 па 1998)[1].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, галерэях і прыватных калекцыях у Беларусі і за мяжой[1].

Памёр 25 красавіка 2014 года ў Мінску[1].

Сям’я

Сын Аляксей (нар. 1972) таксама мастак.

Зноскі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!