Генадзь Міхайлавіч Лавіцкі (28 жніўня 1942 ў вёсцы Новая Беліца Сенненскага раёна Віцебскай вобласці — 18 верасня 2013) — беларускі ваенны і дыпламат.
Біяграфія
У 1988—1994 гадах намеснік старшыні КДБ БССР і КДБ Рэспублікі Беларусь. 22 лютага 1994 года прызначаны старшынёй КДБ [1]. На гэтай пасадзе заставаўся да 23 ліпеня 1994 года.
18 кастрычніка 1995 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль [2], адстаўлены 21 студзеня 2004 года [3].
Мае ваеннае званне генерал-лейтэнанта (1994) [4].
Узнагароды
27 жніўня 2002 года ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь [5].
Узнагароджан 15 медалямі.
Зноскі
Літаратура
- В. Н. Надтачаев / Военная контрразведка Беларуси: Судьбы, трагедии, победы. — Мн., «Кавалер», 2008, ISBN 978-985-6053-36-1
Спасылкі
Надзвычайныя і Паўнамоцныя Паслы Беларусі ў Дзяржаве Ізраіль |
---|
Пачатак дыпадносін Адкрыццё пасольства | |
---|
Паслы | |
---|