Гарадоцкі замак (Віцебская вобласць)

Гарадоцкі замак — бастыённы замак, які існаваў з 1-й паловы XVII стагоддзя ў горадзе Гарадок Віцебскай вобласці.

Замак быў пабудаваны на тэрасе правага берагу ракі Гаражанка. Меў форму пяцікутніка. Замак быў умацаваны валам і ровам. Роў меў шырыню да 16 метраў (яго рэшткі захаваліся з паўночнага, усходняга і часткова заходняга бакоў замчышча). З паўночна-заходняга боку знаходзілася балота, з якога выцякаў ручай у абарончы роў. Бастыёны замка знаходзіліся на адлегласці 20 метраў адзін ад аднаго (іх рэшткі выяўлены ў паўночнай і ўсходняй частках замчышча).

Замчышча даследаваў у 1981 годзе М. А. Ткачоў.

Літаратура

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!