Ганна Юр’еўна Нятрэбка

Ганна Юр’еўна Нятрэбка
руск.: Анна Юрьевна Нетребко
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 18 верасня 1971(1971-09-18)[1][2][…] (53 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Муж Юсіф Эйвазаў[d][5]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Валерый Абісалавіч Гергіеў
Прафесіі оперная спявачка, актрыса, студыйны музыкант
Пеўчы голас лірыка-драматычнае сапрана[d][3][4]
Інструменты вакал
Жанры опера
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі
Узнагароды
annanetrebko.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ганна Нятрэбка (нар. 18 верасня 1971, Краснадар) — расійская оперная спявачка (сапрана). Скончыла Санкт-Пецярбургскую дзяржаўную кансерваторыю імя М. А. Рымскага-Корсакава.

Біяграфія

Нарадзілася і вырасла ў Краснадары ў сям’і, якая паходзіць з кубанскіх казакоў. Маці — Ларыса Іванаўна Нятрэбка (1944—2002), інжынер, бацька — Юрый Мікалаевіч Нятрэбка (1934—2021), геолаг. Там жа пачала займацца музыкай і спевамі. Была салісткай хору «Кубанская піянерыя» пры Палацы піянераў і школьнікаў Краснадарскага края.

Вучылася ў Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі, клас прафесара Тамары Навічэнка.

У 1993 годзе перамагла на конкурсе імя М. І. Глінкі і была запрошана ў Марыінскі тэатр, дзе выконвала шырокі рэпертуар з дырыжорам Валерыем Гергіевым, які «адкрыў» яе.

У 1995 годзе дэбютавала ў Сан-Францыска (Людміла, «Руслан і Людміла»).

У 2002 годзе адбыўся дэбют Нятрэбка ў Метрапалітэн-опера (Наташа, «Вайна і мір»). У тым жа годзе яна дэбютавала ў ролі Донны Ганны ў оперы «Дон Жуан» Моцарта, якая прайшла ў рамках фестывалю ў Зальцбургу пад кіраўніцтвам Нікалауса Арнанкура.

Узнагароды

  • Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі ў галіне літаратуры і мастацтва (2004) — за таленавітае ўвасабленне на опернай сцэне вобразаў рускай і сусветнай класікі, якое праслаўляе вялікія традыцыі айчыннай вакальнай школы (2005);
  • Народная артыстка Расійскай Федэрацыі (2008).

Зноскі

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!