Галіна Пятроўна Трыбунах |
Нараджэнне |
15 верасня 1965(1965-09-15) (59 гадоў)
|
Адукацыя |
|
Галіна Пятроўна Трыбунах (нар. 15 верасня 1965, Гарадок, Чачэрскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі аграрый, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.
Біяграфія
Нарадзілася 15 верасня 1965 года ў в. Гарадок Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці.
Скончыла Буда-Кашалёўскі аграрны каледж, Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію.
Працавала рабочай калгаса «Сцяг камунізму» Чачэрскага раёна, падлікоўшчыцай Чачэрскага райаграпрамзабеспячэння, вучаніцай тынкоўшчыка-маляра Плюскай кааператыўнай дзяржаўнай будаўнічай арганізацыі Пскоўскай вобласці, сакратаром-машыністкай, загадчыкам склада Чачэрскай міжраённай перасоўнай механізаванай калоны № 118, спецыялістам першай катэгорыі па дыспетчарызацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Чачэрскага райвыканкама, інспектарам аддзела кадраў Чачэрскага раённага вытворчага аб’яднання «Сельгасхімія». Была сакратаром-машыністкай, галоўным спецыялістам па кадрах, дыспетчарызацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Чачэрскага райвыканкама.
Дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Звязда» Чачэрскага раёна.
Выбіралася дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, Чачэрскага раённага і Залескага сельскага Саветаў дэпутатаў 27-га склікання, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].
Зноскі