Галіна Аляксандраўна Аляксандрава |
Дата нараджэння |
25 лістапада 1933(1933-11-25) (91 год) |
Месца нараджэння |
|
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Член у |
|
Узнагароды |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Аляксандрава.
Галіна Аляксандраўна Аляксандрава (нар. 25 лістапада 1933, пас. Гульча, Гульчынскі раён, Ошская вобласць, Кыргызскай ССР) — савецкі архітэктар.
Біяграфія
Скончыла ў 1956 годзе Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працавала ў праектных арганізацыях Алматы, Горкага, Роўна. З 1976 па 1983 гады — кіраўніком групы архітэктараў у Мінскпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1959 года.
Пражывала ў г. Славута Украінскай ССР.
Творчасць
Удзельнічала ў распрацоўцы генпланаў гарадоў Кзыл-Арда, Вахтан, Перавоз, ПДП цэнтра Цалінаграда, праектаў забудовы мікрараёнаў у Цалінаградзе і Горкім.
Асноўныя працы ў Мінску (у аўтарскім калектыве) : праекты забудовы мікрараёнаў Паўднёвы Захад-1,2,3,4 (1976—1982).
Узнагароды
Узнагароджана сярэбраным медалём ВДНГ СССР (1985) за распрацоўку праекта забудовы мікрараёна Паўднёвы захад-2.
Зноскі
Літаратура