Паводле паходжання аварац. Спачатку быў мулом у сваім ауле, затым стаў прапаведаваць іслам і заклікаць да шарыяту ў горных аулах Дагестана. Да 1829 значна распаўсюдзіў свае погляды на тэрыторыі сучаснае Чачні і Дагестана. Марыў пра стварэнне ўсемусульманскага халіфата. Абвясціў сябе імамам Каўказа і абвясціў газаватРасійскай імперыі. У 1831 няўдала спрабаваў захапіць аварскую сталіцу Хунжу, а ў 1832 здзейсніў паход на Дагестан.
Быў забіты падчас штурму расійскімі войскамі аула Гімры. Пры ўзяцці аула баронам Розенам, замкнуўся ў вежы з 15-ю найбольш набліжанымі, сярод якіх быў будучы імам Шаміль, спрабаваў прабіцца з боем, але быў забіты. Паводле легенды, з усіх 15-і выпадкова выжыў толькі Шаміль.