Гаваі (англ.: і гав.: Hawaiʻi), таксама Вялікі востраў (англ.: Big Island) — вулканічны востраў у Ціхім акіяне, адзін з васьмі асноўных Гавайскіх астравоў, якія ўтвараюць штат ЗША Гаваі. Плошча — 10 432,5 км², больш, чым плошча астатніх астравоў архіпелага разам узятых, гэта самы вялікі востраў ЗША.
Востраў Гаваі належыць да акругі Гаваі штата Гаваі. Цэнтр акругі — горад Хіла.
Мясцовае найменне — «Вялікі востраў» (англ.: Big Island), бо назвы вострава, архіпелага, акругі і штата супадаюць цалкам. Для еўрапейцаў востраў Гаваі (як і ўвесь архіпелаг) адкрыў капітан Джэймс Кук у студзені 1778 года.