Датай стварэння В’етнамскай народнай арміі (ВНА) лічыцца 22 снежня 1944 года. У гэты дзень быў створаны першы атрад рэгулярных сіл, якім камандаваў Во Нгуен Зіяп. На момант фарміравання атрад налічваў 34 байца, на ўзбраенні якіх меліся: 1 ручны кулямёт, 17 вінтовак, 2 пісталета і 14 крэмневых стрэльбаў. 24 і 25 снежня 1944 года атрад здзейсніў першыя баявыя аперацыі: былі атакаваны і захоплены дзве пазіцыі французскіх каланіяльных войскаў — пост у Нангане (правінцыя Каабанг) і пост у Файкхат (правінцыя Бакан)[1]. У далейшым, Во Нгуен Зіяп стаў першым галоўнакамандуючым ВНА.
У красавіку 1945 года колькасць атрадаў В’етміня (ваенна-палітычная арганізацыя, створаная Хо Шы Мінам для барацьбы за незалежнасць В’етнама ад Францыі і Японіі) дасягнула 1 тысячы байцоў, у гэты час было створана Галоўнае ваеннае камандаванне і адкрыты першыя школы для падрыхтоўкі камандных кадраў[2].
15 мая 1945 года ў выніку аб’яднання атрадаў «Выратавання Радзімы» і Атрадаў Вызвалення была створана «Армія вызвалення В’етнама»[3][4].
У Першай Індакітайскай вайне (1946—1954)
У ходзе Першай Індакітайскай вайны сілы Дэмакратычнай Рэспублікі В’етнам былі поўнасцю перааснашчаны дзякуючы падтрымцы Кітая і атрымалі значны баявы вопыт.
7 студзеня 1947 года быў сфармаваны 102-і пяхотны полк — першы полк рэгулярных сіл, які меў вайсковую структуру.
4 лістапада 1949 года в’етнамскія ўзброеныя сілы атрымалі новую назву — В’етнамская народная армія. Быў усталяваны прызыўны прынцып камплектавання арміі[5].
Да канца 1949 года сілы В’етміня налічвалі каля 40 тыс.байцоў (у тым ліку дзве пяхотныя дывізіі і некалькі асобных палкоў рэгулярных сіл, арганізаваных па вайсковым прынцыпу)[6].
У 1951 годзе было створана першае артылерыйскае падраздзяленне ВНА — 351-ы артылерыйскі дывізіён.
Пасля завяршэння вайны з Францыяй у 1954 годзе ВНА працягвала развівацца.
7 мая 1955 года былі створаны ваенна-марскія сілы.
3 сакавіка 1959 года была створана ўзброеная народная міліцыя (на аснове якой у далейшым былі створаны памежныя войскі)[7]. Таксама, у 1959 годзе была сфарміравана першая танкавая часць — 202-і танкавы полк, укамплектаваны танкамі Т-34-85[8].
У 1963 годзе былі створаны ваенна-паветраныя сілы.
У Другой Індакітайскай вайне (1957—1975)
Сур’ёзным выпрабаваннем для войска стала Другая Індакітайская вайна, падчас якой падраздзяленні ВНА ўдзельнічалі ў поўнамаштабных баявых дзеяннях на тэрыторыі Паўднёвага В’етнама, Лаоса і Камбоджы, а таксама забяспечвалі супрацьпаветраную абарону Паўночнага В’етнама. У амерыканскіх крыніцах, прысвечаных гэтаму перыяду, яна згадваецца як PAVN (People's Army of Viet Nam, Народная армія В'етнама) або NVA (North Vietnam's Army, паўночнав’етнамская армія). У 1975 годзе вайна завяршылася ўзяццем Сайгона.
Пасля перамогі, на ўзбраенне В’етнамскай Народнай арміі паступілі трафейныя ўзбраенне і ваенная тэхніка амерыканскай вытворчасці, якія раней знаходзіліся на ўзбраенні паўднёвав’етнамскай арміі.
Усе падраздзяленні ВНА знаходзяцца ў адной з трох груп: асноўныя сілы (Chủ lực), мясцовыя сілы (Địa phương), сілы народнай абароны (Dân quân-Tự vệ). Кожная з гэтых груп мае свой рэзерв.
тры пяхотныя дывізіі, танкавы полк, артылерыйскі полк, полк ССА, інжынерны полк
4-ы корпус
на тэрыторыі 7-й ваеннай акругі
тры пяхотныя дывізіі, полк СПА, артылерыйскі полк, інжынерны полк, полк ССА
Тэхніка і ўзбраенне
У цяперашні час В’етнамская народная армія мае ў асноўным зброю савецкай і кітайскай вытворчасці. Удзельная доля савецкага ўзбраення ўзрасла ў канцы 1970-х гадоў у сувязі з астуджэннем в’етнамска-кітайскіх адносін.
Сістэма званняў
У В’етнамскай народнай арміі існуюць наступныя воінскія званні:
Катэгорыя
Званне
Наземные войскі Lục quân
ВПС Không quân
ВМС Hải quân
Пагранвойскі Bộ đội Biên phòng
Берагавая ахова Cảnh sát biển
Афіцэры Sĩ quan
Генерал арміі Đại tướng
Генерал-палкоўнік Thượng tướng (Адмірал Đô đốc)
Генерал-лейтэнант Trung tướng (Віцэ-адмірал Phó Đô đốc)
Генерал-маёр Thiếu tướng (Контр-адмірал Chuẩn Đô đốc)
Старшы палкоўнік Đại tá
Палкоўнік Thượng tá
Падпалкоўнік Trung tá
Маёр Thiếu tá
Капітан Đại úy
Старшы лейтэнант Thượng úy
Лейтэнант Trung úy
Малодшы лейтэнант Thiếu úy
Курсанты (слухачы) Học viên
Курсант (слухач) Học viên
Сяржанты Hạ sĩ quan
Старшы сяржант Thượng sĩ
Сяржант Trung sĩ
Малодшы сяржант Hạ sĩ
Салдаты Chiến sĩ
Радавы першага класа Binh nhất
Радавы другога класа Binh nhì
Друкаваныя выданні
Друкаванымі выданнямі В’етнамскай народнай арміі з’яўляюцца:
газета «Народная армія» («Quân đội nhân dân») [9];
часопіс «Агульнанародная нацыянальная абарона» («Quốc phòng toàn dân»)[10].
Зноскі
↑История Второй Мировой войны 1939—1945 (в 12 томах) / редколл., гл. ред. А. А. Гречко. том 9. М., Воениздат, 1978. стр.327
↑История Второй Мировой войны 1939—1945 (в 12 томах) / редколл., гл. ред. А. А. Гречко. том 11. М., Воениздат, 1980. стр.109-114
↑История Вьетнама, середина XIX - середина XX в. (пер. с вьетнам. И.Д. Бакшт и В.И. Мещерякова). М., "Наука", 1991. стр.321