Вітаўскі раён[1] (укр.: Вітовський район), да 2016 года — Жаўтнэвы раён[1] (укр.: Жовтневий район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мікалаеўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Мікалаеў[1] (укр.: Миколаїв).
Утвораны ў 1939 годзе. Насельніцтва раёна на 1 мая 2015 года складае 50843 чалавекі, плошча — 1460 км².
19 мая 2016 года Вярхоўная Рада Украіны ў рамках дэкамунізацыі прыняла пастанову аб перайменаванні Жаўтнэвага раёна ў Вітаўскі раён[2].
Адміністрацыйны падзел
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 2 пасялковых і 19 сельскіх саветаў.
Населеныя пункты
На тэрыторыі раёна размешчаны 2 пасёлкі гарадскога тыпу, 12 пасёлкаў сельскага тыпу і 30 сёлаў.
Зноскі
Спасылкі