Віталь Міхайлавіч Калеснікаў

Віталь Міхайлавіч Калеснікаў
Дата нараджэння 15 жніўня 1922(1922-08-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лістапада 1964(1964-11-25) (42 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19411964
Званне палкоўнік
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Аляксандра Неўскага Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віталь Міхайлавіч Калеснікаў (19221964) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Віталь Калеснікаў нарадзіўся 15 жніўня 1922 года ў Рагачове (цяпер — Гомельская вобласць). Вучыўся ў Рагачоўскім педагагічным інстытуце. У лютым 1941 года Калеснікаў быў прызваны ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З чэрвеня таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1942 годзе ён скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Да верасня 1943 года гвардыі малодшы лейтэнант Віталь Калеснікаў камандаваў узводам 221-га гвардзейскага стралковага палка 77-й гвардзейскай стралковай дывізіі  (руск.) 61-й арміі  (руск.) Цэнтральнага фронта. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[1].

28 верасня 1943 года Калеснікаў адным з першых пераправіўся праз Дняпро ў раёне вёскі Вялле Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР. Падчас баёў на плацдарме на заходнім беразе ракі ён падняў сваіх байцоў у штыкавую атаку. У тых баях Калеснікаў асабіста знішчыў некалькі дзясяткаў салдатаў і афіцэраў ворага[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года гвардыі малодшы лейтэнант Віталь Калеснікаў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка»[1][2].

Пасля заканчэння вайны Калеснікаў працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1952 годзе ён скончыў Ваеннай акадэміі імя Фрунзэ, у 1961 годзе — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба  (руск.). Раптоўна памер 25 студзеня 1964 года, пахаваны ў Рагачове[1].

Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[1].

У гонар Калеснікава названая вуліца, школа і ўсталяваны абеліск у Рагачове[1].

Зноскі

  1. а б в г д е колесников Виталий Михайлович (руск.). Az Library. Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2013. Праверана 23 кастрычніка 2016.
  2. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.

Літаратура

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984. / стр. 244.

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!