Віталь Міхайлавіч Васюкоў |
Нараджэнне |
13 лістапада 1974(1974-11-13) (50 гадоў)
|
Адукацыя |
|
Месца працы |
|
Віталь Міхайлавіч Васюкоў (нар. 13 лістапада 1974, Віцебск) — беларускі эканаміст, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія
Скончыў Беларускі камерцыйны універсітэт кіравання, магістратуру Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.
Працаваў інжынерам, інспектарам Віцебскага цэнтра па налічэнні і выплаце пенсій і дапамог, эканамістам, вядучым эканамістам, намеснікам начальніка аддзела па рабоце з юрыдычнымі асобамі, начальнікам аддзела рэсурсаў і каштоўных папер, начальнікам аддзела карпаратыўнага бізнесу філіяла № 200 Віцебскага абласнога ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк», дырэктарам філіяла № 215 ААТ «ААБ Беларусбанк» у г. Орша.
З’яўляецца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання[1].
Зноскі