Віталь Васільевіч Кулік |
Нараджэнне |
5 ліпеня 1958(1958-07-05) (66 гадоў)
|
Партыя |
|
Адукацыя |
|
Узнагароды |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Кулік.
Віталь Васільевіч Кулік (нар. 5 ліпеня 1958, в. Завялёўе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі палітык.
Біяграфія
Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (інжынер-электрык), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (эканаміст-менеджар). Працоўную дзейнасць пачаў рабочым у Драгічынскай раённай нарыхтоўчай канторы. Працаваў інжынерам, галоўным энергетыкам, дырэктарам Рэчыцкага камбіната хлебапрадуктаў.
Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга склікання. Прызначаўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання[1].
У 2008—2009 гадах быў намеснікам, у 2009—2014 гадах — першым намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі.
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Пашаны, юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[2].
Зноскі