Віталь Антонавіч Таўкачоў

Віталь Антонавіч Таўкачоў
Дата нараджэння 28 чэрвеня 1934(1934-06-28) (90 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера оптыка і фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Мікалай Аляксандравіч Барысевіч
Прэміі
Ленінская прэмія

Віталь Антонавіч Таўкачо́ў[1] (28 чэрвеня 1934, в. Скірмантава, Дзяржынскі нацыянальны польскі раён, БССР) — фізік. Акадэмік НАН Беларусі (2000, член-карэспандэнт 1984). Доктар фізіка-матэматычных навук (1980), прафесар (1990).

Біяграфічныя звесткі

Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1957). З 1957 года ў Інстытуце фізікі, з 1984 загадчык лабараторыі. У 1992—2007 гадах загадчык лабараторыі Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Адначасова ў 1992—1996 гадах намеснік дырэктара Навукова-тэхнічнага цэнтра Дзяржзнака, з 2002 года намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2008 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Лаўрэат Ленінскай прэміі (1980) і Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1998, у сааўтарстве) — за цыкл прац «Дынаміка вярчальнага руху электронна-узбуджаных шмататамных малекул у газавай фазе».

Навуковая дзейнасць

Распрацаваў тэорыю статыстычнага фарміравання фотафізічных характарыстык свабодных складаных малекул і прапанаваў метады іх эксперыментальнага вывучэння. Стварыў лазер на электронных пераходах свабодных складаных малекул. Выявіў і даследаваў палярызацыю стымуляванага выпрамянення і палярызаванай флуарэсцэнцыі арыентацыйна анізатропнай пары складаных малекул. Устанавіў механізм дынамікі малекулярнага вярчальнага рэха ў мнагаатамных малекул.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!