Йоцюс Віталь Альгімантавіч (нар. 11 жніўня 1983) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (2017). У 2019—2020 намеснік дэкана гістарычнага факультэта БДПУ па выхаваўчай працы.
Біяграфія
Нарадзіўся 11 жніўня 1983 года ў Мінску ў сям’і службоўцаў. Бацька — літовец, маці — беларуска.
У 2008 годзе скончыў гістарычны факультэт БДПУ. У 2011 годзе магістратуру БДПУ па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя»
З 2017 года выкладчык кафедры кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. З 2018 на кафедры ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі.
Навуковая дзейнасць
Сфера навуковых інтарэсаў: Сацыяльна-эканамічная гісторыя Беларусі 1920-1930-х гг.
- Асноўныя публікацыі
- Фарміраванне адміністрацыйна-прававой асновы сельскагаспадарчага перасялення ў БССР
- Арганізацыя сельскагаспадарчага перасялення з БССР (1919—1941 г.г.)
- інш.
Зноскі
Спасылкі