Віла папірусаў (італ.: Villa dei Papiri) — раскошная старажытнарымская загарадная віла, якая раскінулася на плошчы 2 790 м² [1] і аддаленая ад Геркуланума на адлегласць некалькіх сотняў метраў. Пахаваная пад пластом попелу разам з Пампеямі і Геркуланумам пры вывяржэнні Везувія ў 79 годзе, яна была адкрыта ў канцы 1740-х гадоў. Пад кіраўніцтвам Карла Вебера яна даследавалася на працягу шасці гадоў шляхам прабівання калідораў у пародзе, але ў 1765 годзе з-за выхаду газу раскопкі былі згорнутыя. Археалагічныя працы аднаўляліся ў 1930-х і 1990-х гадах, калі за восем гадоў было вычышчана ад пароды каля 10 % тэрыторыі вілы. У 1998 годзе раскопкі былі прыпынены з-за недахопу сродкаў[2].
Апісанне
Віла была ўзведзена меркавана ў I стагоддзі да н.э. і першапачаткова мела значна больш сціплыя памеры, але пазней была дабудавана. Тэрыторыя вілы мела форму прамавугольніка ў чвэрць кіламетра даўжынёй. У яе заходняй частцы размяшчаўся прасторны перыстыль памерам 90 х 35 м з басейнам па цэнтры і дзясяткамі бронзавых і мармуровых статуй (частка з іх выстаўлена ў Нацыянальным археалагічным музеі Неапаля).
Устанавіць аўтараў атрымалася не адразу. У выніку вывяржэння папірусы ператварыліся ў асмаленыя і запечаныя скруткіАрхівавана 14 кастрычніка 2009., якія ламаліся пры першых спробах разгарнуць і прачытаць іх. У 1756 годзе Антоніа П'яджа, святар з Бібліятэкі Ватыкана, збудаваў машыну, якая была здольная разгортваць скруткі, не пашкоджваючы іх. Хоць гэты спосаб адымаў шмат часу, некаторыя найменш асмаленыя папірусы былі расшыфраваны.
У наш час даследаванне скруткаў вядзецца з дапамогай шматзанальнай здымкі, але змест каля паловы з іх усё яшчэ застаецца ўтоеным. Вучоныя таксама мяркуюць, што ў недаследаваных абласцях вілы могуць захоўвацца скруткі са згубленымі тэкстамі дыялогаў Арыстоцеля, п'ес Сафокла, Эўрыпіда і Эсхіла, і невядомыя кнігі «Гісторыі ад заснавання горада», фундаментальнай працы Лівія[3].
Перспектывы даследаванняў
Пра тое, ці вернуцца археолагі да працы на Віле папірусаў, пакуль не паведамляецца. У 2005 годзе Дэвід В. Пакард, сын сузаснавальніка кампаніі Hewlett-Packard, выказаў гатоўнасць фінансаваць раскопкі[4]. Тым не менш некаторыя вучоныя, у прыватнасці, прафесар Эндру Уолес-Хадрыл, дырэктар Брытанскай школы ў Рыме, лічаць, што не варта фарсіраваць новыя раскопкі без старанна складзенага плану прац, бо гэта можа пагражаць абвальваннем сцен і даху вілы. Паводле меркавання Уолеса-Хадрыла, першым чынам варта заклапаціцца тым, як захаваць яе ўжо адкрытыя часткі, а таксама скончыць працу па расшыфроўцы папірусаў. Дадатковыя складанасці стварае той факт, што віла часткова знаходзіцца пад сучасным паселішчам Эркалана[5].
Віла Геці
У 1974 годзе амерыканскі прадпрымальнік Пол Геці пабудаваў у Малібу копію Вілы папірусаў, якая ўваходзіць у комплекс заснаванага ім музея. Хоць яна і не з'яўляецца дакладнай копіяй — бо арыгінальная віла раскапана толькі часткова, фрагменты будынка, якія адсутнічаюць, былі збудаваны па матывах антычных пабудоў іншых знішчаных вывяржэннем гарадоў, — усё ж дзякуючы ёй можна атрымаць некаторае ўяўленне пра тое, як выглядала Віла папірусаў у часы росквіту Геркуланума.
Horst Blanck: Das Buch in der Antike. Beck, München 1992. ISBN 3-406-36686-4
Tiziano Dorandi: La „Villa dei Papiri“ a Ercolano e la sua biblioteca. In: Classical Philology. Chicago 90.1995, S.168–182. ISSN0009-837x
Marcello Gigante: Philodemus in Italy. The books from Herculaneum. Univ. of Michigan Press, Ann Arbor 1995, 2002. ISBN 0-472-10569-8
Johann Joachim Winckelmann: Sendschreiben von den herculanischen Entdeckungen. Dresden 1762. Hrsg. von Stephanie-Gerrit Bruer und Max Kunze. Zabern, Mainz 1997. ISBN 3-8053-2022-1
Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!